Прыбалты́йскі фронт (10 — 20 кастрычніка 1943 года) — фронт РСЧА падчас Вялікай Айчыннай вайны, які дзейнічаў на прыбалтыйскім кірунку.

Гісторыя Утвораны 10 кастрычніка 1943 года на паўночна-заходнім напрамку на падставе дырэктывы Стаўкі ВГК ад 1 кастрычніка 1943 года на базе палявога ўпраўлення Бранскага фронту (3-га фарміравання).

Асноўнай задачай фронту была падрыхтоўка наступу для разгрому нямецкай групы армій «Поўнач».

20 кастрычніка 1943 года на падставе загаду Стаўкі ВГК ад 16 кастрычніка 1943 года фронт перайменаваны ў 2-і Прыбалтыйскі фронт.

Склад 3-я ўдарная армія 6-я гвардзейская армія 11-я гвардзейская армія 11-я армія 22-я армія 15-я паветраная армія 20-я армія (з 15-га кастрычніка)

Камандаванне Камандуючы: генерал арміі М. М. Папоў Член Ваеннага савета: генерал-лейтэнант Л. З. Мехліс Начальнік штаба: генерал-маёр М. П. Сідзельнікаў

Спасылкі Фронт Усе франты Вялікай Айчыннай вайны

Катэгорыя:Савецкія франты ў гады Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Зніклі ў 1943 годзе Катэгорыя:З’явіліся ў 1943 годзе