Вена — агульнаславянскае паняцце, спачатку падарунак пры заключэнні шлюбу, з часам і ў розных народаў сэнс змяніўся і адрозніваўся: плата за нявесту, выкуп нявесты; пасаг; вена і прывенак — падарунак мужа жонцы ці частка маёмасці мужа, якая забяспечвала пасаг жонкі. Часам вена ўваходзіла ў склад мацярызныН. П. Старченко. Материзна // .
Плата за нявесту У найстаражытнейшым значэнні слова зафіксавана «Аповесцю мінулых гадоў» пад 988 і 1043 гадамі, менавіта як выкуп за нявесту — тым часам вена атрымлівала не нявеста, а яе сваякі як выкуп, кампенсацыю за страту, пераход іх родзічкі ў іншую сям’ю.
Пасаг Пазней значэнне змянілася — венам пачалі называць пасаг, але з XVI ст. у гэтым значэнні «вена» паступова замяняецца паняццем «пасаг».
Вена і прывенак У ВКЛ «вена» было асаблівым інстытутам сямейна-шлюбнага права. Паводле звычаёвага права (старажытнага звычаю), пазней узаконенага Статутам ВКЛ, жаніх перад вяселлем выдаваў сваёй нявесце так званы вяноўны запіс. У побыце гэта звалася «венаваці» бо «адправіць вена» і было падарункам нявесце ад жаніха. Вена вызначалася запісамі — «лістамі венавымі / вяноўнымі» або «апраўнымі» — юрыдычнымі дакументамі, якія ўносіліся ў гродскія і земскія актавыя кнігі «для вечнай памяці» — гэта звалася «запісаць вена». Велічыня вена вызначалася ў прадшлюбнай інтэрцызе (пагадненні), пра гэта дамаўляліся абодва бакі падчас змовін. Мэтай вена было маёмаснае забеспячэнне жанчыны на выпадак смерці мужа.
У адрозненне ад пасагу, які пераходзіў ва ўласнасць новай сям’і, вена назаўсёды заставалася ўласнасцю жонкі. Пасаг, вена з прывенкам пасля смерці мужа пераходзілі ўдаве і былі яе ўласнасцю.
Звычайна, складалася вена з двух роўных частак. Першая служыла забеспячэннем цэласнасці і недатыкальнасці сумы пасагу, атрыманага мужам ад бацькі жанчыны, другая — такой самай вартасці, звалася «прывенак». Прывенак разглядаўся як дар, а не як належнае, і запісваўся толькі тым жанчынам, якія ўпершыню ішлі ў шлюб. Прывенак быў платай, своеасаблівым прызнаннем цноты дзяўчыны, якая захавала да вяселля свой «вянок». У адным з вяноўных запісаў (1559) муж піша, што «па яе (жонкі) пашаннае да мяне стаўленне запісаў ёй (вена) падвойнае».
Сумарна вена з прывенкам складала звычайна падвойны кошт пасагу. Запісвалі вена на частцы маёмасці мужа. «Аправу вена» можна было зрабіць толькі на траціну зямельнай маёмасці мужа, бо любое адчужэнне болей за траціну забараняў Статут.
Зямельная маёмасць, на якую быў зроблены вяноўны запіс, звалася «вяноўнай».
Крыніцы
Літаратура Гуржий А. I. Віно //
Катэгорыя:Шлюб Катэгорыя:Права Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:Гісторыя права Беларусі