Вілендорф-касцёнкаўская культура, Касцёнкаўска-вілендорфская культура, Касцёнкаўска-вілендорфская агульнасць культур () — археалагічны комплекс лакальных культур позняга палеаліту Цэнтральнай Еўропы і Рускай раўніны.

Яе разглядаюць як частку усходняга гравета.

Навукова датуецца 30 000 (пачатак у Аўстрыі і Маравіі) — 20 000 гадоў да н. э.

Агульнасць культур Маравіі, Польшчы, даліны рэк Прыпяць, Дзясна, верхняга Дняпра, Дона. Склалася ў выніку руху плямёнаў з Маравіі ўздоўж далін Віслы, Прыпяці, Дзясны да Дона следам за мігруючымі жывёламі. Рух жывёл быў выкліканы рэзкім пацяпленнем.

Характэрны від мастацтва, які адрознівае культуру ад іншых — фігуры Венер. Найбольш вядомая — Вілендорфская Венера (датаваная 30 000-27 000 гадоў да н. э.) з Ніжняй Аўстрыі, была выраблена не з мясцовага крэменю. Гэта паказвае на міграцыю плямёнаў культуры з іншай тэрыторыі. Як лічаць, была статуэткай багіні Зямлі.

На тэрыторыі Расіі ў даліне Дона існавала мясцовая культура, частка Вілендорф-касцёнкаўскай культуры — .

Асноўныя помнікі: стаянкі Вілендорф, .

Спасылкі MORAVSKÝ GRAVETTIEN-PAVLOVIEN a wilendorf-kostěnkien

Катэгорыя:Гравет Катэгорыя:Археалагічныя культуры Еўропы Катэгорыя:Археалагічныя культуры Украіны Катэгорыя:Палеаліт Еўропы Катэгорыя:Археалагічныя культуры Беларусі