Рафаэль Лемкін (; , , в. Бязводна, Межырэцкая воласць, Ваўкавыскі павет, Гродзенская губерня, цяпер Дабраселецкі сельсавет, Зэльвенскі раён, Гродзенская вобласць — , Нью-Ёрк) — польскі і амерыканскі юрыст яўрэйскага паходжання, аўтар паняцця «генацыд» і праекта .
Біяграфія
Раннія гады Рафаэль Лемкін нарадзіўся ў яўрэйскай сям’і на тэрыторыі Расійскай імперыі (з 1939 г. Беларусь). Ён быў адным з трох дзяцей Іосіфа і Бэлы Лемкіных. Маці яго займалася жывапісам, лінгвістыкай і вывучала філасофію. Пасля заканчэння гандлёвай школы ў Беластоку Рафаэль Лемкін вывучаў філалогію і юрыспрудэнцыю (1928) ва Львоўскім універсітэце, быў паліглотам і свабодна гаварыў на дзевяці і чытаў на чатырнаццаці мовах. З 1929 года працаваў у Варшаўскай пракуратуры, затым займаўся адвакацкай практыкай.
Стварэнне паняцця «генацыд»
Як сведка шматлікіх яўрэйскіх пагромаў, аўтар паняцця «генацыд» Рафаэль Лемкін яшчэ ва ўніверсітэце пачаў займацца пытаннем юрыдычнай адказнасці за знішчэнне этнічных груп. Пасля забойства ў Берліне былога турэцкага міністра, вінаватага ў масавых забойствах, ён упершыню заняўся праблемай генацыду армян. Абураны беспакаранасцю гэтага злачынства, у пачатку 1930-х гадоў ён пачаў актыўна лабіраваць гэтае пытанне ў міжнародным праве.
У 1933 годзе Р. Лемкін на міжнароднай канферэнцыі па ўніфікацыі міжнароднага права ў Мадрыдзе прапанаваў распрацаваць міжнародную канвенцыю супраць генацыду, а таксама вылучыў наступныя прыкметы генацыдуГалстян А. С. Армянское лобби в США: формирование и основные направления деятельности (1915—2014 гг.). Диссертация на соискание ученой степени кандидата исторических наук. — Томск, 2015. — С. 97—98. : Разбурэнне культурных каштоўнасцяў і гістарычнай спадчыны праз перадачу дзяцей з адной этнічнай групы ў іншую, прымусовае і сістэматычнае выключэнне цывілізацыйна-культурных элементаў, забарону на выкарыстанне роднай мовы, сістэматычнае знішчэнне кніг на роднай мове гэтай групы, разбурэнне аб’ектаў гістарычнай і культурнай спадчыны (помнікаў, рэлігійных устаноў, музеяў і г. д.). Акты жорсткай агрэсіі ў дачыненні да асобных сацыяльных груп; гвалтоўнае ўварванне ў прыватнае жыццё прадстаўнікоў пэўных груп; мэтанакіраванае знішчэнне гістарычнай, культурнай і эканамічнай асноў гэтых груп. У 1941 годзе эміграваў у ЗША, дзе выкладаў ва ўніверсітэце Дзюка, працаваў кансультантам Савета па эканамічнай вайне [d] і адміністрацыі па замежнай эканоміцы [d] ЗША.
У 1944 годзе выдаў у ЗША кнігу «Праўленне дзяржаў „Восі“ ў акупаванай Еўропе» (), у якой упершыню ўвёў у юрыспрудэнцыю паняцце «генацыд».
Хоць часта лічыцца, што Лемкін стварыў паняцце «генацыд» адмыслова для Халакосту, яго намерам было стварэнне паняцця для апісання старажытнай ваеннай тактыкі, адроджанай нацыстаміSevak Joseph Manjikian. Genocide and the Failure to Respond // Naomi Kramer (ed.) Civil courage: a response to contemporary conflict and prejudice. — Peter Lang, 2007. — P. 48.. Калі Рафаэль Лемкін у 1944 годзе стварыў паняцце «генацыд», ён спаслаўся на вынішчэнне армян у 1915 годзе як на асноватворны прыклад генацыду.
Лемкін максімальна шырока тлумачыў паняцце «генацыд», вылучаючы, у прыватнасці, «савецкі генацыд»Anton Weiss-Wendt. Hostage of Politics: Raphael Lemkin on «Soviet Genocide» . — Journal of genocide research, 2005, 7(4), December, p. 551—559.. Зыходзячы з гэтага, ён лічыў генацыдам Галадамор ва УкраінеRaphael Lemkin. Soviet Genocide in the Ukraine Roman Serbyn. Lemkin on the Ukrainian Genocide // Journal of International Criminal Justice. — Vol. 7 (2009). — P. 123—130..
У лістападзе 2015 года артыкул «Савецкі генацыд ва Украіне»Рафаэль Лемкин: Советский геноцид в Украине // Пер. с англ.: Харьковская правозащитная группа, 2012-11-26 ў Расіі ўключылі ў Федэральны спіс экстрэмісцкіх матэрыялаўФедеральный список экстремистских материалов дорос до п. 3152.
Канвенцыя пра генацыд. Міжнародна-прававая дзейнасць Браў удзел у працы Нюрнбергскага трыбунала.
Паняцце «генацыд» набыло міжнародны прававы статус пасля прыняцця ў снежні 1948 года «Канвенцыі аб папярэджанні злачынства генацыду і пакаранні за яго».
Як адзначае П. Дж. Гала, «Лемкін, паказваючы на генацыд армян, вёў нястомную кампанію, каб Арганізацыя Аб’яднаных Нацый прыняла Канвенцыю пра генацыд і прызнала генацыд злачынствам супраць чалавецтва».
У 1959 годзе Лемкін памёр ад сардэчнага прыступу ў офісе аднаго з выдавецтваў.
Бібліяграфія пра Лемкіна Cooper, John. Raphael Lemkin and the Struggle for the Genocide Convention. — Palgrave/Macmallin, 2008. ISBN 0-230-51691-2. Рэцэнзія: Martin Shaw. European History Quarterly, 40.2, p. 310—312. Journal of Genocide Research — Volume 7, Number 4 / December 2005 — спецыяльны выпуск «Raphael Lemkin: the 'founder of the genocide convention' as a historian of mass violence».
Спасылкі Юрыст Рафаэль Лемкін
Катэгорыя:Выпускнікі Львоўскага ўніверсітэта Катэгорыя:Нарадзіліся ў Зэльвенскім раёне Катэгорыя:Памерлі ў Нью-Ёрку Катэгорыя:Вучоныя паводле алфавіта