Зорачнік, ЗемлязоркаГрыбы і грыбная кулінарыя : папулярны энцыклапедычны даведнік / Галіна Сяржаніна, Іван Яшкін. — Мінск : Беларуская асацыяцыя кулінараў, 2005. — 387 с. — с. 343—350. — Алфавітныя паказчыкі: с. 351—385. — 1000 экз. — ISBN 985-6081-34-3. (Geastrum) — род грыбоў-гастэраміцэтаў сямейства зорачнікавых. Неядомыя.

Апісанне Пладовыя целы наземныя, радзей падземыыя, шарападобныя, з шматслаёвым перыдыем (абалонкай), які складаецца з экзаперыдыя (вонкавы слой) і эндаперыдыя (унутраны слой). Глеба мяккамясістая, са шматлікімі камерамі, высланымі гіменіем з базідыямі, пры выспяванні пыліць. Капіліцый (ніткі для разрыхлення спелых спораў) просты або слабаразгалінаваны. Баэідыі 4—8-споравыя. Споры шарападобныя, дробнабародаўчатыя або гладкія, цёмнаафарбаваныя. 3 узростам энзаперыдый разрываецца на 4—15 тоўстых лопасцей і раскрываецца накшталт зоркі, у цэнтры — акруглая глеба, пакрытая эндаперыдыем, які на верхавінцы эакрываецца адтулінай, абкружанай «дворыкам» (увагнутая зона) або з перастомам (махрыстымі краямі).

Пашырэнне Вядома звыш 30 відаў, пашыраных па ўсім зямным шары, акрамя Антарктыды. На Беларусі 5 відаў, найчасцей у лясах трапляецца зорачнік рыжаваты (Geastrum rufescens). Касмапаліты. Лясныя глебавыя сапратрофы.

Крыніцы

Літаратура Сяржаніна Г. Зорачнік //

Катэгорыя:Зорачнікавыя