Лозі, або ротсэ (саманазвы: silozi, serotze) — мова групы банту, распаўсюджаная на поўначы Паўднёвай Афрыкі, пераважна ў Замбіі, Батсване, Анголе, Намібія і Зімбабвэ. Родная мова народа лозі.

Мае рэгіянальны афіцыйны характар у Замбіі і Намібіі.

Гісторыя Мова лозі паходзіць ад дыялекта калола старажытнай мовы сесута. Калола заваявалі ў 1845 - 1864 гг. паўднёвы захад сучаснай Замбіі і рэгіён Капрывы. Нават пасля ўзнаўлення дзяржавы лозі ў другой палове XIX ст. яна з'яўлялася прыдворнай гаворкай.

У 1878 - 1885 гг. у дзяржаве лозі былі заснаваны рэлігійныя цэнтры французскіх місіянераў, якія для распаўсюджвання каталіцызму, карысталіся дапамогай хрысціян-басута. Дзякуючы гэтаму адзіная мова пашыралася сярод простых лозі праз сетку касцёлаў і хрысціянскіх школ.

Пісьмо Першыя запісы на мове лозі з'явіліся ў XIX ст. У 1977 г. у Замбіі адбылася стандартызацыя пісьмовай мовы. Сучасны алфавіт лозі складзены на аснове лацінкі, уключае 26 літар.

Кароткі размоўнік Мова лозі Беларуская мова Lumela Прывітанне U zuhile cwang'i? Добрай раніцы Ki musihali Добры дзень Lobala ka kozo Добры вечар Zamaya sesinde Да пабачэння U mang'i? Як тваё імя? Libizo laka ki Mikalaj Мяне завуць Мікалай Ni zwa kwa Belarus Я з Беларусі Niyitumezi Дзякуй Ni tuse! Дапамажыце! Ni ni utwisisi Не разумею Na ku lata Я цябе кахаю Zamaya kafoo! Пакінь мяне! Ki bukai? Колькі гэта каштуе? Ni twa tala Я галодны Ki bata mezi Я хачу піць Ani yitwi Не разумею Eni ni na ni butata У мяне ёсць праблема

Спасылкі Lozi (siLozi) The Lozi Language Lozi Phrases — Useful Expressions Useful phrases in Lozi

Катэгорыя:Мовы банту Катэгорыя:Мовы Замбіі Катэгорыя:Мовы Анголы Катэгорыя:Мовы Намібіі Катэгорыя:Мовы Батсваны