Аркадзь Сямёнавіч Шо́фман (, — , ) — вучоны—антыказнаўца, доктар гістарычных навук (1964), прафесар (1964). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Татарстан (1992).
Біяграфія А. С. Шофман нарадзіўся ў горадзе Гарадок Віцебскай губерні (сучасны раённы цэнтр Віцебскай вобласці Беларусі). У 1938 годзе скончыў Ленінградскі ўніверсітэт. З 1940 г. выкладаў у педагагічным інстытуце ў Ашхабадзе. З 1948 года ў Казані, у 1946—1988 г. загадчык кафедрай усеагульнай гісторыі Казанскага ўніверсітэта.
Навуковая дзейнасць А. С. Шофман займаўся даследаваннем гісторыі антычнай Македоніі ранняга элінізму, гістарыяграфіяй і метадалогіяй антычнай гісторыі. Падрыхтаваў больш за 50 кандыдатаў гістарычных навук.
Сярод апублікаванага: «Восточная политика Александра Македонского» (Казань, 1976); «Распад империи Александра Македонского» (Казань, 1984); «Древний мир в лицах и образах» (Казань, 1990; манаграфіі, прысвечаныя расійскім антыказнаўцам, працаваўшым на мяжы XIX—XX стст.: «Фёдор Герасимович Мищенко» (1974) і «Михаил Михайлович Хвостов» (1979)В КФУ вспоминают выдающегося учёного Аркадия Семёновича Шофмана .
Літаратура
Спасылкі Сыченкова Л. Вспоминая Аркадия Шофмана // Газета «Вечерняя Казань» В КФУ вспоминают выдающегося учёного Аркадия Семёновича Шофмана Сыченкова Л. «Опрокидон с пирамидоном», или Неофициальный портрет Аркадия Шофмана // Газета «Республика Татарстан», 8.11.2103, №167 (27584)
Катэгорыя:Выпускнікі гісторыка-філалагічнага факультэта Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта Катэгорыя:Выкладчыкі Казанскага ўніверсітэта