Каўка́зскі фронт — адзін з франтоў РСЧА падчас Вялікай Айчыннай вайны.

Гісторыя Утвораны 30 снежня 1941 года на падставе дырэктывы Стаўкі ВГК ад 30 снежня 1941 года на базе Закаўказскага фронту.

Войскі Каўказскага фронту завяршылі распачатую 25 снежня 1941 года войскамі Закаўказскага фронту і сіламі Чарнаморскага флоту Керчанска-Феадасійскую дэсантную аперацыю 1941—1942 гадоў, нанеслі паражэнне керчанскай групоўцы праціўніка, захапілі важны аператыўны плацдарм у Крыме.

15 — 18 студзеня 1942 года пасля раптоўнага ўдару праціўніка войскі фронту пакінулі Феадосію і адступілі на Ак-Манайскія пазіцыі. Як следства пакідання войскамі Феадосіі на Каўказскі фронт быў накіраваны прадстаўніком Стаўкі армейскі камісар 1 рангу . Па яго загаду былі арыштаваныя: камандуючы 44-й арміяй генерал-маёр , камандзір 236-й стралковай дывізіі генерал-маёр (расстраляны), ваенны камісар 236-й стралковай дывізіі батальённы камісар А. І. Кандрашоў, камандзір 63-й горна-стралковай дывізіі падпалкоўнік П. Я. Ціндзянеўскі і інш.

25 студзеня 1942 года Л. З. Мехліс без узгаднення з Масквой настаяў на аддачы загаду аб вызваленні Феадосіі. Стаўка асудзіла дзеянні Л. З. Мехліса і запатрабавала старанна падрыхтаваць аперацыю.

28 студзеня 1942 года на падставе дырэктывы Стаўкі ВГК ад 28 студзеня 1942 грда Каўказскі фронт быў падзелены на Крымскі фронт і Закаўказскую ваенную акругу.

Склад 44-я армія 45-я армія 46-я армія 47-я армія 51-я армія У аператыўным падпарадкаванні: Севастопальскі абарончы раён Чарнаморскі флот Азоўская ваенная флатылія

Камандаванне Камандуючы: генерал-лейтэнант Д. Ц. Казлоў (увесь перыяд) Член Ваеннага савета: дывізіённы камісар (увесь перыяд) Начальнікі штаба: генерал-маёр Ф. І. Талбухін (увесь перыяд)

Спасылкі Каўказскі фронт

Катэгорыя:Узброеныя сілы СССР Катэгорыя:Савецкія франты ў гады Вялікай Айчыннай вайны