То́чанка, ТучанкаОбщая характеристика речной сети Могилёвской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» , Каранскі канал — рака ў Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі, што цяпер пазначаецца як Сіняя (басейн Свіслачы).

Назва На карце XVIII ст. (ПГМ) рака пазначаная як Крадуч ("Крадучь"). Гэта апошні, правы прыток ракі Сініцы (цяпер Сіняя), якая неўзабаве справа ўцякае ў раку Сінію (цяпер Пратасевіцкі канал).

На карце ХІХ ст. (Шуберта) рака пазначаецца як Крадаўка ("Крадувка").

На рацэ вёска Караны, таму Каранскі канал.

Водаапісанне Даўжыня ракі 11 км. Плошча вадазбору 48 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 м/км. Пачынаецца з сеткі меліярацыйных каналаў за 2,5 км у напрамку на поўнач ад вёскі Старое Сяло, ва ўрочышчы Гальчаўка. Упадае ў Сінюю каля паўднёвай ўскраіны горада Асіповічы, за 1,5 км на ўсход ад вёскі Малоціна. Вадазбор у межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Рэчышча Точанкі каналізаванае.

Крыніцы

Літаратура

Ліст карты N-35-106. Выданне 1984 г.

Спасылкі Общая характеристика речной сети Могилёвской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Рэкі Асіповіцкага раёна Катэгорыя:Басейн Свіслачы (прыток Бярэзіны)