B-мезоны — мезоны, якія складаюцца з b-антыкварка і верхняга (), ніжняга (), дзіўнага () ці чароўнага () кварка.
Спалучэнне b-антыкварка і t-кварка () лічыцца немагчымым з-за кароткага часу жыцця апошняга. Спалучэнне b-антыкварка і b-кварка () з’яўляецца не B-мезонам, а .
Кожны B-мезон мае антычасціцы, якія складаюцца з b-кварка і верхняга (), ніжняга (), дзіўнага () ці чароўнага () антыкваркаў, адпаведна.
Упершыню B-мезоны былі выяўлены ў 1983 годзе на дэтэктары .
Характарыстыкі + B-мезоны Часціца Сімвал Анты-часціца Кваркавысастаў Зарад Ізаспін(I) Спін і цотнасць(JP) Энергія спакою(МэВ/c²) S C B' Час жыцця(с) Асноўная мода распаду B-мезон +1 0− 0 0 +1 Гл. B± моды распаду Нейтральны B-мезон 0 0− 0 0 +1 Гл. B0 моды распаду 0 0 0− −1 0 +1 Гл. B моды распаду Чароўны B-мезон +1 0 0− 0 +1 +1 Гл. B моды распаду
B-мезон-антымезонныя асцыляцыі
Нейтральныя B-мезоны, B0 і B, могуць спантанна ператварацца ў свае антычасціцы і наадварот. Гэта з’ява называецца . Існаванне асцыляцыі нейтральных B-мезонаў з’яўляецца адным з асноўных прадказанняў Стандартнай мадэлі элементарных часціц. Яна была вымерана ў сістэме і склала каля , а ў сістэме — каля . Вымярэнні праводзіліся ў лабараторыі Фермі. Першая ацэнка ніжняй і верхняй граніц велічыні асцыляцыі для сістэмы была праведзена таксама лабараторыяй Фермі ў .
25 верасня 2006 года лабараторыя Фермі аб’явіла аб пацвярджэнні раней тэарэтычна адкрытых Bs-мезонных асцыляцый. Па даных прэс-рэліза лабараторыі Фермі: Гэта першае значнае адкрыццё Run2 працягвае традыцыю адкрыццяў лабараторыі Фермі ў фізіцы часціц, дзе былі адкрыты ніжні (1977) і верхні (1995) кваркі. На здзіўленне, незвычайныя паводзіны B-мезонаў фактычна прадказваюцца Стандартнаю мадэллю элементарных часціц і сіл. Адкрыццё гэтых хістальных паводзін, такім чынам, яшчэ раз пацвярджае дакладнасць Стандартнай мадэлі…
Раней на CDF фізікі вымералі скорасць пераходаў рэчыва-антырэчыва для B мезона, састаўленага з цяжкага прывабнага кварка, звязанага моцным ядзерным узаемадзеяннем з дзіўным антыкваркам. Цяпер яны дасягнулі стандарту для адкрыццяў у вобласці фізікі часціц, дзе імавернасць памылковых назіранняў павінна быць доказна меншая, чым 5 к 10 млн. (). Для вынікаў CDF гэта імавернасць яшчэ меншая, 8 к 100 млн. ().
Рональд Котлак, які піша для , назваў часціцу «эксцэнтрычнай» () і заявіў, што мезон «можа адкрыць дзверы ў новую эру фізікі» з-за яго даказанага ўзаемадзеяння са «злавесным царствам антыматэрыі» ().
14 мая 2010 года фізікі з Нацыянальнай паскаральнай лабараторыі Фермі паведамілі, што для матэрыі асцыляцыі затухаюць на 1 % часцей, чым для антыматэрыі, што можа памагчы растлумачыць перавагу рэчыва над антырэчывам у назіраемым СусвецеA New Clue to Explain Existence. Тым не менш, вынікі, атрыманыя пасля апрацоўкі вялікіх аб'ёмаў даных з дэтэктара LHCb, не паказалі някіх істотных адхіленняў ад Стандартнай мадэліArticle on LHCb results.
Рэдкія распады B-мезоны з’яўляюцца важнай пробай для аналізу квантавай хромадынамікі. Розныя незвычайныя каналы распаду B-мезонаў адчувальныя да фізічных працэсаў за межамі Стандартнай мадэлі. Вымярэнне гэтых рэдкіх прадуктаў распаду ўстанаўлівае абмежаванні на новыя часціцы. Эксперымент LHCb шукаў і назіраў некалькі гэтых распадаў, такіх як Bs → µ+µ−.
21 лютага 2017 года калабарацыя LHCb аб’явіла, што рэдкі распад нейтральнага B-мезона на два процілегла зараджаныя каоны назіраўся са 5σ.
Зноскі
Спасылкі W.-M. Yao et al. (Particle Data Group), J. Phys. G 33, 1 (2006) and 2007 partial update for edition 2008 (URL: http://pdg.lbl.gov)
Редкие распады B-мезонов: результаты // Элементы.ру
Катэгорыя:Мезоны