Да́шты-Марго́ — пустыня на паўднёвым захадзе Афганістана, паміж далінамі рэк Гільменд і Хашруд.
Плошча каля 150 тыс. км². Вышыня 500—700 м. Друзаватыя і гліністыя раўніны з рэдкай палына-салянкавай расліннасцю; на паўднёвым захадзе — масівы пяскоў, такыры, саланчакі, па ўскраінах — аазісы. Адгонная жывёлагадоўля. Вярблюдагадоўля.
Зноскі
Літаратура
Катэгорыя:Геаграфія Афганістана Катэгорыя:Пустыні Азіі