Дзмі́трый Дзмі́трыевіч Іване́нка (, Палтава, Украіна — ) — савецкі і расійскі фізік-тэарэтык, заснавальнік навуковай школы па тэарэтычнай фізіцы. Доктар фізіка-матэматычных навук (1940).
Біяграфія Скончыў Ленінградскі ўніверсітэт (1927). З 1943 прафесар Маскоўскага ўніверсітэта.
Навуковая дзейнасць Навуковыя працы па тэорыі спінораў, фізіцы атамнага ядра, квантавай і адзінай нелінейнай тэорыях поля, тэорыі гравітацыі, гісторыі фізікі.
Прапанаваў пратон-нейтронную мадэль атамнага ядра (1932). Заклаў асновы палявой тэорыі парных ядзерных сіл (1934, разам з І. Тамам). Прапанаваў нелінейнае абагульненне спінорнага ўраўнення Дзірака (1938). Выказаў ідэю ўзаемнага ператварэння гравітонаў у элементарныя часціцы (1944). Прадказаў сінхратроннае выпрамяненне (1944; разам з І. Я. Памеранчуком).
Узнагароды Дзяржаўная прэмія СССР (Сталінская прэмія) 1950.
Творы Групповые, геометрические и топологические методы в теории поля. Ч. 1. М., 1983 (разам з П.І. Проніным, Г. А. Сарданашвілі). Калибровочная теория гравитации. М., 1985 (разам з П.І. Проніным, Г. А. Сарданашвілі).
Зноскі
Літаратура
Памяти профессора Д. Д. Иваненко // Вестн. Московского ун-та. Сер. 3. Физика. Астрономия. 1995. Т. 36, № 2.
Катэгорыя:Выкладчыкі МДУ Катэгорыя:Выкладчыкі Томскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта Катэгорыя:Дактары фізіка-матэматычных навук Катэгорыя:Фізікі-тэарэтыкі СССР