Паданне аб паходжанні Гомеля — узор вуснай народнай творчасці, прыклад народнай этымалогіі тапоніма «Гомель», якая тлумачыць яго паводле словаўтваральнай мадэлі «выклічнік+назоўнік»Шур В. З гісторыі ўласных імёнаў. — Мінск: Вышэйшая школа, 1993. — С. 67.. Адна з першых пісьмовых фіксацый прыпадае на 1926 г.Пульнер, И. Из жизни города Гомеля / И. Пульнер // Еврейское местечко в революции : Очерки / Под ред. проф. В. Г. Тана-Богораза. — Москва ; Ленинград : Гос. изд-во, 1926. — С. 156. Паводле акадэмічнага выдання беларускага фальклору 1983 г. паданне мае назву «Адкуль Гомель»Легенды і паданні / Акадэмія навук Беларускай ССР, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Мінск: Навука і тэхніка, 1983. — С. 269..
Апісанне Згодна з паданнем тапонім «Гомель» паходзіць ад папераджальных выкрыкаў «Го! Мель!», якімі плытагоны, сплаўляючы лес па лукавіне ракі Сож, паведамлялі сваім таварышам пра небяспеку сесці на мель. Паводле іншай версіі, гэта рабіў наўмысна пастаўлены на бераг чалавек.
Версіі падання І. М. Пульнер пераказаў паданне ў наступным выглядзе:«Па рацэ Сожу (яна працякае каля самога Гомеля), — апавядае старая легенда, — неяк спускаліся плытагоны. Набліжаючыся да месца размяшчэння цяперашняга Гомеля, яны заўважылі вялікія мелі і, жадаючы папярэдзіць ідучых следам пра небяспеку, закрычалі «Го, — мель, Го, — мель! Адсюль і пайшло імя Гомелю». С. М. Лебедзеў прывёў такую версію падання:«Узвышша, на якім стаіць Гомель, размяшчаецца на лукавіне ракі Сож, па якой у даўнія часіны сплаўлялі вялікую колькасць плытоў. У верхняй частцы лукавіны былі вялікія мелі, дастаўляючы плытагонам значныя непрыемнасці. Плытагоны, якія плылі паперад, убачыўшы пасяленне на ўзвышшы і ведаючы, што тут ёсць небяспечныя мелі, крыкам засцерагалі таварышаў, якія плылі ззаду: «Го! Го! — мель! мель!». Адсюль атрымалася назва Гомель»Лебедев С. М. Гомель: краткий историко-экономический очерк. — Минск: Государственное издательство БССР, Редакция политической литературы, 1957 . — С. 9..Некалькі адрозную версію фалькларыст А. І. Гурскі занатаваў у 1981 г.: «Там, дзе цяпер стаіць Гомель, пасярэдзіне ракі Сож некалі было намыта шмат пяску. Каб плыты і баркі, што плылі па рацэ, не ўзбіліся на мель, на беразе каля гэтага месца заўсёды стаяў чалавек і крыкам папярэджваў: — Го! Мель! Го! Мель! Вось і пайшло — Гомель».
Інтэрпрэтацыі падання С. Лебедзеў характарызаваў паданне як «дабрадушна-іранічнае дапушчэнне». Тапаніміст В. А. Жучкевіч адносіў гэтае паданне да шэрагу «наіўных легенд», знаходзячы ў іх «прымітывізм і спрашчэнства»Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Минск: БГУ, 1974. — С. 5..
Мовазнавец і фалькларыст Я. Н. Рапановіч характарызаваў этымалогію падання як ненавуковуюРапановіч Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Гомельскай вобласці. — Мінск: Навука і тэхніка, 1986. — С. 5.. Філолаг і краязнаўца А. Рогалеў мяркуе, што ў паданні абыграны факт рэальнага існавання водмеляў на р. Сож насупраць гомельскага паркаРогалев А. Ф. Гомель. Страницы истории, формирование улиц, местные тайны и загадки. — Гомель: Барк, 2014. — С. 30.. Мяркуючы па картаграфічных матэрыялах канца XVIII — пачатку XX с. (напр., «План мястэчка Гомля» 1799 г.Памяць: гіст.-дакум. хроніка Гомеля. У 2 кн. Кн. 1-я — Мінск: БЕЛТА, 1998. — С. 18.), на ўчастку р. Сож між сучасным гомельскім рачным портам і ярам Кіеўскі спуск існаваў буйны востраў, які падзяляў раку на вузкія рукавы, чым мог ускладняць перамяшчэнне плытоў і іншых плаўсродкаў. Перашкоды на рацэ таксама ўзнікалі з прычыны зямельных работ і намыву пяску дажджамі з берагу (напр., улетку 1906 г.Цимбаленко Л. И. Землечерпательные работы Министерства путей сообщения на внутренних водных путях Российской империи в 1906-1908 гг. — Санкт-Петербург издание Управления внутренних водных путей и шоссейных дорог, 1910-1912. Вып. 22. — 1912. — С. 235—236.). Занятак сплавам лесу па р. Сож у раёне Гомеля з пісьмовых крыніц вядома не пазней за 1738 г.Россия. Кабинет его имп. величества. Бумаги Кабинета министров императрицы Анны Иоанновны 1731–1740 гг. / Собр. и изд. под ред. А.Н. Филиппова, орд. проф. Юрьев. ун-та. Т. 1–12. — Юрьев: тип. К. Маттисена, 1898-1915. – Т. 7 : 1738 г. (Январь-июнь). — 1905. — С. 89—90., застаючыся актуальным аж да 1980-х гг.Рака Сож у даведніку 1991 г. выдання не характарызуецца як сплаўная. Гл.: Гомель: Энцикл. справ. / редкол.: И. П. Шамякин [и др.]. — Минск: БелСЭ, 1990. — С. 422-423. Такім чынам, паданне сфарміравалася на аснове знаёмых гамяльчанам рэаліяў, перанесеных па сюжэце ў больш старажытныя часы.
Паколькі ў ключавых дарэвалюцыйных публікацыях даследчыкаў Гомеля і Гомельшчыны другой паловы XIX — пачатку ХХ ст. (Л. Вінаградаў, Е. Раманаў, Хв. Жудро, І. Сербаў, Дз. Даўгяла) указанняў на гэтае падання няма, яго з'яўленне варта адносіць да перыяда не раней за першую палову ХХ в. На позняе паходжанне падання ўказвае і тое, што ў ім абыгрываецца форма «Гомель», якая зацвердзілася на працягу другой паловы XVI — XVIII ст., а не больш старажытныя варыянты назвы горада — «Гомій», «Гомей»Рапановіч Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Гомельскай вобласці. — Мінск: Навука і тэхніка, 1986. — С. 3—4..
Паданне ў культуры Змест падання іранічна абыграны ў вершы Ігара Шклярэўскага «Гомель» (1981 г.)Шкляревский, И. Гомель // Юность. — 1981. — №4. — С. 43.. Матывы падання адлюстраваліся ў скульптурнай кампазіцыі В. Далгова «Лодачнік», устаноўленай у Гомелі на Кіеўскім спуску (2007 г.). Сюжэт падання быў пакладзены ў аснову аматарскага анімацыйнага фільма «Легенда пра Гомель» (2019 г.), створанага навучэнцамі гомельскага абласнога Палаца творчасці дзяцей і моладзіЛегенда о Гомеле (відэа), 2019 г.. Комікс паводле падання зрабіў мастак Ян Мяльніцкі (2019 г.)Мяльніцкі Ян. І яшчэ адзін комікс "Гомель".Мяльніцкі Ян. Аўдыё-комікс "Адкуль Гомель"..
Гл. таксама
Гом Менеск Машэка
Зноскі
Катэгорыя:Гомель Катэгорыя:Беларускі фальклор Катэгорыя:Гісторыя Гомеля