Смітсан Тэнант (, Селбі, графства Ёркшыр — , Булонь-сюр-Мэр, Францыя) — англійскі хімік, член Лонданскага каралеўскага таварыства (1785). У 1796 годзе атрымаў ступень доктара медыцыны; з 1813 года прафесар Кембрыджскага ўніверсітэта. Акісляючы салетрай аднолькавыя колькасці алмаза, графіту і драўнянага вугалю, Тэнант адкрыў (1797), што яны даюць роўныя колькасці вуглякіслага газу і, такім чынам, маюць аднолькавую хімічную прыроду. Адкрыў ў 1804 годзе осмій і ірыдый.