Цэнтральная Ютландыя () — адміністрацыйная вобласць у Даніі, створаная 1 студзеня 2007 у рамках муніцыпальнай рэформы 2007 года, па якой традыцыйныя адміністрацыйныя адзінкі амты былі заменены на пяць буйных абласцей. У той жа час маленькія муніцыпалітэты былі аб'яднаны ў вялікія па памеры адміністрацыйныя адзінкі. Вобласць улучае 19 муніцыпалітэтаў (камун)http://www.im.dk/publikationer/kommunalreformen-kort_fortalt/Kommunalreformen.pdf .
Муніцыпалітэты
Вібарг (Viborg) Ікаст-Бранэ (Ikast-Brande) Лемвіг (Lemvig) Норддзюрс (Norddjurs) Одэр (Odder) Орхус (Århus) Ранерс (Randers) Рынгкёбінг-Ск’ерн (Ringkøbing-Skjern) Самсё (Samsø) Сількеборг (Silkeborg) Сканерборг (Skanderborg) Сківэ (Skive) Струэр (Struer) Сюдзюрс (Syddjurs) Фаўрскоў (Favrskov) Хедэнстэд (Hedensted) Хернінг (Herning) Хольстэбра (Holstebro) Хорсенс (Horsens)