Мікалай Іванавіч Віткоўскі (, ф. Мокшына, Суражскі павет, Віцебская губерня, цяпер  — , ) — беларускі археолаг, даследчык Сібіры, член распарадчага камітэта «Усходнесібірскага аддзялення Рускага геаграфічнага таварыства», удзельнік Паўстання 1863 годаСоветская Белоруссия. «Прыгажосць народнай дыпламатыі».

Біяграфія Паходзіў з польскай шляхты. Удзельнічаў у Паўстанні 1863 года на тэрыторыі Беларусі, знаходзіліся ў Віцебску перад адпраўкай у ссылку. Трапіў на Карыйскую катаргу, потым адбываў пакаранне ў Алонках і Мальце. У 1873 годзе трапіў у Іркуцк. Дзякуючы садзейнічанню Івана Чэрскага стаў супрацоўнікам Іркуцкага музея Знаменитости Байкала .

Пакончыў самагубствам у 1892 годзеН. И. Витковский: биографическая справка.

Навуковая дзейнасць Знайшоў на тэрыторыі Сібіры пахаванні эпохі неаліту, абвергшы думкі пра незаселенасць Сібіры у каменным веку. У 1880—1881 гадах па даручэнні Усходнесібірскага аддзялення Рускага геаграфічнага таварыства даследаваў неалітычны Кітойский магільнік на Ангары. Вёў узорныя раскопкі пахаванняў, якія змяшчалі касцякі людзей і багаты інвентар з каменя і косці. Пры пошуку пахаванняў выкарыстаў траншэйны метад. Асаблівую цікавасць ўяўлялі знаходкі каменных рыб. Вывучаў старажытныя пахаванні ў Глазкава на тэрыторыі Іркуцка.

У 1881 годзе сумесна з Іванам Чэрскім даследаваў усходняе ўзбярэжжа Байкала і басейн Селенгі, уключаючы ніжнія плыні рэк Джыда і Чыкой. Адзначаў шматлікія раскіданыя па стэпах пахаванні. Раскопкі ў ваколіцах Іркуцка і асабліва ў далінах рэк Кітой і Белай усталявалі і для Сібіры бронзавы век, які змяніў век шліфаванага каменя паралельна з жалезным. Займаў пасаду захавальніка Іркуцкага музея Усходнесібірскага Аддзялення Рускага Геаграфічнага Таварыства.

Ставіў пытанне аб захаванасці помнікаў археалогіі. Быў аўтарам шэрагу навуковых публікацый.

Літаратура Витковский Н. И. Краткий отчет о раскопке могилы каменного периода в Иркутской области// Известия Восточно-Сибирского отделения ИРГО. – 1881. – Т. 11, № 3–4; Витковский Н. И. Краткий отчет о раскопках могилы каменного периода на левом берегу Ангары // Известия Восточно-Сибирского отделения ИРГО. – 1882. – Т. 13, № 1–2. Попов А. В. Очерк палеоэтнологических исследований и достижений Восточно-Сибирского отделения Государственного Географического Общества за 75 лет (1851–1926 гг.) // Известия Восточно-Сибирского отделения Государственного Географического Общества. – Иркутск, 1927. – Т. 50, выпуск 1; Окладников А. П. Неолит и бронзовый век Прибайкалья. – М.; Л., 1950. – Ч. 1, 2; Константинов М. В. Провинциальная археология. – Чита, 2008.

Спасылкі Беларускі сібірак хоча зрабіць пабрацімамі Віцебск і Іркуцк. Сибирская Советская энциклопедия. Том первый. А - Ж. В. В. Витковский Николай Иванович . http://old.prlib.ru/pages/terr2010_6-3.aspx Энциклопедия Забайкалья. Витковский Н. И.

Катэгорыя:Археолагі Беларусі Катэгорыя:Археолагі Расіі Катэгорыя:Падарожнікі Беларусі Катэгорыя:Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў