Пабі́ржэ () — вёска ў Ігналінскім раёне Уцянскага павета Літвы. Уваходзіць у склад Лінкмяніскай сянюніі. Размешчана за 2 км на ўсход ад Анталксне, у Аўкштайцкім нацыянальным парку, на паўднёвым беразе возера Асалнай. Насельніцтва 18 чал. (2001 г.). Плошча вёскі складае 1,50 км², асобныя гаспадаркі каля азёр Лушыкшціс, Лушэй, Асалнай, Асальнікшціс.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Лінкмяніская сянюнія Катэгорыя:Населеныя пункты Ігналінскага раёна