Кня́жыцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Княжыцы.
Гісторыя Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Магілёўскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Магілёўскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Бракаўскага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. У 1998 годзе скасавана вёска Азараўка (далучана да вёскі Булыжыцы). 29 ліпеня 2008 года ў сувязі з аб’яднаннем вёсак Княжыцы і Сумарокава ў адзін населены пункт, цэнтр сельсавета перайменаваны ў Княжыцы-Сумарокава і рэарганізаваны ў аграгарадок.
Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2654 чалавекіНасельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 93,1 % — беларусы, 4,8 % — рускія, 1,1 % — украінцы; паводле перапісу 2019 года — 2394 чалавекі.
Склад У склад сельсавета ўваходзіць 20 населеных пунктаў (2009 г.): + Населены пункт Статус Насельніцтва, 2007 Гаспадаркі, 2007 Насельніцтва, 2009 Баброва вёска 32 20 5 Бабровічы вёска 66 28 73 Бракава вёска 600 229 558 Булыжыцы вёска 128 65 96 Горная Вуліца вёска 28 19 27 Забор’е вёска 26 14 13 Залубнішча вёска 14 9 11 Ільінка вёска 90 40 74 Княжыцы аграгарадок 305 130 305 Лахва пасёлак 9 7 9 Лубнішча вёска 121 54 102 Нізкая Вуліца вёска 49 29 35 Нікіцінічы вёска 498 173 456 Прокшанічы вёска 44 25 34 Пясчанка вёска 57 28 47 Селішча вёска 67 38 66 Сенькава вёска 116 58 104 Сумарокава вёска 464 151 522 Таўпечыцы вёска 45 29 50 Шчэгліца вёска 88 37 67
Скасаваныя населеныя пункты на тэрыторыі сельсавета: Азараўка — пасёлак. Драбіншчына — пасёлак. Дуброва — вёска. Засценак — пасёлак. Захват — пасёлак. Сіроціна — вёска. Язершчына — пасёлак.
Славутасці Касцёл Святога Мікалая (1750—1791)
Вядомыя асобы Матэст Мендзялевіч Агрэст (1915—2005) — савецкі і амерыканскі матэматык, доктар фізіка-матэматычных навук, удзельнік атамнага праекта ў Арзамасе-16, заснавальнік тэорыі палеавізітаў, нарадзіўся ў Княжыцах Лідзія Васільеўна Аўсеенка (нар. 1914) — Герой Сацыялістычнай Працы, нарадзілася ў вёсцы Забор’е. Ціхан Піменавіч Бумажкоў (1910—1941) — адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Палескай вобласці падчас Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза, у 1930 годзе скончыў школу рабочай моладзі ў Княжыцах Іван Макаравіч Ільюшын (1903—1997) — беларускі філосаф і савецкі дзяржаўны дзеяч, міністр асветы БССР, член-карэспандэнт АН БССР, нарадзіўся ў вёсцы Прокшанічы Уладзімір Сямёнавіч Камароў (нар. 1923) — беларускі хімік, акадэмік Акадэміі Навук Беларускай ССР, нарадзіўся ў Княжыцах Павел Васільевіч Масленікаў (1914—1995) — беларускі мастак, Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР, Народны мастак Беларусі, нарадзіўся ў вёсцы Нізкая Вуліца Васіль Матэвушаў (1915—1974) — беларускі паэт і пісьменнік, нарадзіўся ў Княжыцах Васіль Іосіфавіч Мельнікаў (1922—1970) — савецкі ваеначальнік, генерал-маёр, нарадзіўся ў вёсцы Бракава Іосіф Абрамавіч Шульман (1912—1990) — вядомы беларускі савецкі рэжысёр, нарадзіўся ў Княжыцах
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе