Мангіста́ўская вобласць () — вобласць на паўднёвым захадзе Казахстана, раней звалася Мангышлакскай.

Утворана 20 сакавіка 1973 года з паўднёвай часткі Гур’еўскай вобласці. У 1988 годзе вобласць скасавана, адноўлена ў 1990 годзе пад імем Мангістаўскай.

Адміністрацыйны цэнтр — горад Актау.

Мангістаўская вобласць размешчана да ўсходу ад Каспійскага мора на плато Мангышлак (Мангистау), мяжуе на паўночным усходзе з Атыраўскай і Акцюбінскай абласцямі, на поўдні — з Туркменістанам і на ўсходзе — з Рэспублікай Каракалпакстан у складзе Узбекістана.

Мангістаўская вобласць — прамысловы рэгіён, тут здабываюць 25 % нафты Казахстана (амаль 20 млн тон), праходзіць нафтавод Актау — Жэтыбай — Узень.

Спасылкі

Мангистауская область в Большой энциклопедии Кирилла и Мефодия Мангистауская область (1999 год) Региональный центр государственно-частного партнерства Мангистауской области)