«Requiem for my friend» або «Requiem dla mojego przyjaciela» () — альбом Збігнева Прайснера, першая буйнамаштабная праца кампазітара, створаная адмыслова для студыйнага запісу і публічнага выканання. Паводле першапачатковай задумы твор мусіў быць тэатралізаваным канцэртам на музыку Прайснера, сцэнарый да якога напіша Кшыштаф Пясевіч, а зрэжысіруе Кшыштаф Кеслёўскі. Аднак пасля заўчаснай смерці апошняга ў 1996 годзе, задуманы твор пераўтварыўся ў рэквіем, прысвечаны памяці рэжысёра.

Прэм’ера «Рэквіема» адбылася 1 кастрычніка 1998 года ў Вялікім тэатры Варшавы. 19 сакавіка 1999 года ў Лондане прайшла вялікая брытанская прэм’ера твора, якую наведалі каля трох тысяч слухачоў.

Альбом быў выпушчаны лэйблам «Erato Disques» адначасова з канцэртнай прэм’ерай у кастрычніку 1998 года. Адразу пасля рэлізу альбом атрымаў у Польшчы высокую папулярнасць і ўжо 14 кастрычніка атрымаў статус залатога, а 4 лістапада — плацінавага дыска. Пазней, у 2011 годзе твор быў перавыдадзены на CD і вініле лэйблам «Sony Poland». Агульная колькасць прададзеных копій твору перавысіла 180 тысяч.

Музычныя кампазіцыі з «Рэквіема па маім сябру» неаднаразова выкарыстоўваліся ў якасці саўндтрэка ў кіно. Сярод найбольш вядомых выкарыстанняў: «Дрэва жыцця» Тэрэнса Маліка, «Вялікая прыгажосць» Паала Сарэнціна, тэлесерыял «Карона».

Спіс кампазіцый «Рэквіем па маім сябру» складаецца з 18 музычных кампазіцый, выстраеных у своеасаблівую структуру. На першым структурным узроўні твор разбіты на дзве часткі — «Рэквіем» і «Жыццё» — па 9 кампазіцый у кожнай частцы. Другая частка ў сваю чаргу разбіта яшчэ на чатыры падчасткі — «Пачатак», «Лёс», «Апакаліпсіс» і «Пастскрыптум». Адна з музычных кампазіцый — «Lacrimosa» — паўтараецца ў творы двойчы ў розных варыяцыях. Яна з’яўляецца перадапошняй музычнай тэмай у кожнай з двух частак «Рэквіема па маім сябру» і служыць аб’яднаўчым і кульмінацыйным элементам твора.

Частка 1. Рэквіем

Частка 2. Жыццё

Выканаўцы Выканаўца Роля ў выкананні Частка 1. Рэквіем Эльжбета Таварніцка сапрана контртэнар I Пётр Лыкоўскі контртэнар II тэнар Гжэгаж Зыховіч бас Марыюш Колух дадатковы тэнар першая скрыпка Аркадыюш Кубіца другая скрыпка Лукаш Сырніцкі альт Пётр Яносік віяланчэль Багуслаў Пстрась кантрабас Ян Шыпоўскі арган барабаншчык дырыжор Выканаўца Роля ў выкананні Частка 2. Жыццё дырыжор аркестр Варшаўскі камерны хорпад кіраўніцтвам Рышарда Зімака хор Эльжбета Таварніцка сапрана голас сола Пётр Лыкоўскі контртэнар Яцак Асташэўскі флейта Лешак Можджар фартэпіяна Ежы Глуўчэўскі альт-саксафон

Стварэнне Перадгісторыя і стварэнне твора

У пачатку 1980-х гадоў Прайснер пазнаёміўся з кінарэжысёрам Кшыштафам Кеслёўскім. Гэтае знаёмства значна паўплывала на далейшы лёс кампазітара, які з тых пор пісаў музыку да кожнага фільма рэжысёра. Шчыльнае супрацоўніцтва Кеслёўскага і Прайснера, а таксама сцэнарыста Кшыштафа Пясевіча аказалася надзвычай плённым: у перыяд з 1985 па 1994 год на экраны выйшла 17 фільмаў, над кожным з якіх яны працавалі сумесна. У маі 1994 года, пасля прэм’еры карціны «Тры колеры: Чырвоны», Кеслёўскі заявіў, што заканчвае сваю кар’еру ў кіно.

Тым не менш, у рэжысёра і яго калег існавала шмат іншых нерэалізаваных ідэй. Адной з іх было стварэнне нечага накшталт тэатралізаванага канцэрта. Музыку мусіў напісаць Прайснер, за сцэнарый павінен быў адказваць Пясевіч, Кеслёўскі збіраўся заняцца рэжысурай праекта. Пазней, у інтэрв’ю рэжысёру , Прайснер так апісваў іх задуму:

Аднак планы творцаў не здзейсніліся. 13 сакавіка 1996 года пасля сардэчнага прыступу, падчас аперацыі на сэрцы памёр Кшыштаф Кеслёўскі. Акрамя прафесійных адносін, Прайснера і Кеслёўскага звязвала блізкае сяброўства, і смерць апошняга стала для кампазітара моцным ударам. Адразу пасля смерці сябра Прайснер за тры ночы напісаў рэквіем у яго памяць. Гэты рэквіем стаў першай часткай будучага твору. Пазней кампазітар напісаў другую частку — «Жыццё» — трымаючы ў розуме тую ідэю, якую яны задумвалі ўтрох з Пясевічам і Кеслёўскім.

Выбар тэкстаў Пры напісанні твору Прайснер выкарыстоўваў тэксты на лацінскай, грэчаскай і польскай мовах.

Першая частка пабудавана на тэкстах (). Тэксты кампазіцый №2, №5 і №6 адпавядаюць аднайменным часткам звычайнай каталіцкай імшы — «», «», «»; адзінае адрозненне — у тэксце «Agnus Dei» прысутнічаюць змены, характэрныя для памінальнай імшы. Астатнія кампазіцыі з’яўляюцца ўласцівымі менавіта для рэквіемаў. Тэкст кампазіцыі №1 «Officium» узыходзіць да апакрыфічнай 4-й кнігі Ездры і кнігі Псалтыр (4 Езд 2:34—35; Пс 65:1—2). Кампазіцыя №4 адпавядае аферторыю класічнага рэквіема, які звычайна складаецца з дзвюх частак: «Domine Jesu Christe» («Пане Езу Хрыстэ») і «Hostias» («Ахвяра»); у сваім творы Прайснер выкарыстаў тэкст толькі другой часткі. Кампазіцыя №7 тэкстуальна адпавядае «» класічнага рэквіема; у творы Прайснера яна выконваецца на польскай мове. Тэксты кампазіцый №3 і №8 узяты з каталіцкай секвенцыі «» (каля XIII ст.), якая складаецца з 19 стансаў. Для кампазіцыі «Dies Irae» Прайснер выбраў 8-ю, 12-ю і 1-ю стансы секвенцыі, у кампазіцыі «Lacrimosa» на музыку пакладзены 18-я і 19-я стансы. Завяршальная кампазіцыя «Epitaphium» чыста інструментальная.

У другой частцы на музыку пакладзены тэксты з розных кніг Бібліі. У кампазіцыі «Kai Kairos» гэта ўрывак з кнігі Эклезіяст (Экл 3:1—8); яшчэ ў дзвюх — урыўкі з кнігі Апакаліпсіс: «Ascende Huc» — Ап 4:1, «Veni Et Vidi» — Ап 6:7—8.

Запіс альбома Запіс альбома адбываўся ў канцы 1997 — пачатку 1998 года. Частка «Рэквіем» запісвалася ў Варшаўскай катэдры і ў ў снежні 1997 года. Запіс часткі «Жыццё» адбываўся ў снежні 1997 года і ў лютым 1998 года ў Касцёле Эмаўс у Кракаве. Акрамя таго, «Жыццё» часткова запісвалася на студыі «Studio S2/S4» у Варшаве.

Выхад Канцэрты Сусветная прэм’ера «Рэквіема па маім сябру» адбылася 1 кастрычніка 1998 года ў Вялікім тэатры Варшавы. Твор выконвалі музыканты, задзейнічаныя пры запісе альбома. Іграў аркестр «», дырыжыраваў , спяваў Варшаўскі камерны хор, сярод салістаў былі Эльжбета Таварніцка, , Пётр Лыкоўскі і іншыя. Для салісткі канцэрт стаў дэбютам на вялікай сцэне. Над пастаноўкай канцэрта працавалі прафесіяналы з розных краін Еўропы: рэжысёрам выступіў італьянец (сын Сафі Ларэн), сцэнаграфіяй займаўся паляк , за гук адказвалі адмыслоўцы з Англіі, за святло — спецыялісты з Нідэрландаў. Эдаарда Понці, які працаваў над стварэннем канцэпцыі сцэнічнай версіі «Рэквіема…», апісаў сваю задуму наступным чынам: Прэм’ерны канцэрт адбыўся пры падтрымцы польскай кампаніі сотавай сувязі «».

Першым жывым выкананнем «Рэквіема…» за мяжой Польшчы стала брытанская прэм’ера твору, якая адбылася 19 сакавіка 1999 года ў у Лондане. У выкананні твору прымалі ўдзел Фестывальны хор Солсберы з 40 удзельнікаў, з 60 выканаўцаў, а таксама салісты, якія ўдзельнічалі ў запісе арыгінальнага альбома — сапрана Эльжбета Таварніцка, мужчынскае сапрана , контртэнар Пётр Лыкоўскі, тэнар , бас Гжэгаж Зыховіч, а таксама вакалістка . Аркестр быў узбагачаны венгерскімі цымбаламі, трыма гонгамі і вялікім царкоўным арганам. Сярод інструменталістаў саліравалі саксафаніст Ежы Глуўчэўскі і флейтыст Яцак Асташэўскі. Канцэрт сабраў каля трох тысяч слухачоў. Аглядальнікі з інтэрнэт-рэсурса «Movie Music UK» наступным чынам апісалі свае ўражанні ад канцэрту:

27 сакавіка 2002 года першая частка асобна была выканана салістамі з Інстытута духоўнай музыкі Ліёна ў у Ліёне.

Восенню 2004 года тры выканнанні адбыліся ў Скандынавіі. Аркестр і хор Мальмеўскага ўніверсітэта пад кіраўніцтвам дырыжора пры ўдзеле салісткі Эліяны Прэторыян прадставілі прэм’еры ў Швецыі і Даніі. 5 лістапада 2004 года «Рэквіем…» быў выкананы ў Царкве святога Паўла ў Мальмведэне; 6 лістапада 2004 года — у ў Хельсінгбаргу; 7 лістапада 2004 года — у Царкве Фрэдэрыка у Капенгагене.

23 кастрычніка 2005 года «Рэквіем…» быў прадстаўлены на . Твор выконваўся Хайфскім сімфанічным аркестрам пад кіраўніцтвам дырыжора . Нідэрландская прэм’ера адбылася 31 кастрычніка 2005 года ў царкве у Амстэрдаме. Дадатковы канцэрт у Амстэрдаме адбыўся на наступны дзень, 1 лістапада 2005 года, у канцэртнай зале Кансертгебау. Абодва амстэрдамскія канцэрты былі выкананы польскім філарманічным аркестрам «» са Слупску і камерным ансамблем «» з Катавіц пад кіраўніцтвам дырыжора Багдана Ярмаловіча. У канцэртах узялі ўдзел польскія салісты з арыгінальнага альбома.

28 лістапада 2021 года «Рэквіем…» быў прадстаўлены на закрыцці 24-га Міжнароднага фестывалю сучаснага мастацтва ў Леон-дэ-лос-Альдама, Мексіка. Сярод выканаўцаў, якія ўзялі ўдзел у канцэрце, былі сапрана і скрыпач .

Выпуск альбома У выглядзе альбома «Рэквіем па маім сябру» быў выпушчаны ў кастрычніку 1998 года лэйблам «» («Warner Classics»). Адметна, што творам польскага кампазітара, перш за ўсё вядомага музыкай для кіно, зацікавіўся лэйбл, які спецыялізуецца на класіцы. Крысціян Холвіг, прадстаўнік «Erato Disques», адзначыў: «Мы ўзяліся супрацоўнічаць з ім, бо лічым, што праца Прайснера закранае класічную сферу больш, чым праца любога іншага кінакампазітара».

Адразу пасля рэлізу альбом атрымаў у Польшчы высокую папулярнасць і ўжо 14 кастрычніка «» прысудзіў альбому статус залатога дыска, а 4 лістапада — плацінавага дыска. 4 красавіка 2011 года альбом быў перавыдадзены на CD і вініле лэйблам «Sony Music Poland». У першы тыдзень пасля выпуску перавыданне альбома заняло ў Польшчы 36 месца па продажы. Агулам колькасць прададзеных копій твору перавысіла 180 тысяч.

Крытыка На сайце часопіса «» Нікалас Уільямс дае станоўчую ацэнку твору, сцвярджаючы яго перавагу над іншымі сучаснымі рэквіемамі. У аглядзе для сайта «Gramophone» «Рэквіем па маім сябру» названы «бескампраміснай і ў той жа час даступнай працай». Аглядальнік з «» адзначае, што «першы некінематаграфічны твор Прайснера атрымаўся змрочным і глыбока меланхалічным, але ў другой яго частцы пад назвай „Жыццё“ нясмела ўсплывае прымірэнне з жорсткім светам». Інтэрнэт-рэсурс «Сlassic FM» акцэнтуе ўвагу на нетыповым наборы інструментаў, якія выкарыстоўвае ў сваім творы Прайснер. Тым не менш, гэта ставіцца твору ў заслугу: «Выбар інструментаў Прайснерам, безумоўна, дзіўны. Побач з аркестрам з шасцідзесяці музыкантаў ёсць саксафон, арган і пару контртэнараў, але эфект такі, што прабірае да мурашак». Хвалебных водгукаў удастоілася салістка Эльжбета Таварніцка.

Ацэньваючы твор у цэлым, многія крытыкі засяроджваюць увагу на перавагах адной часткі над іншай. Так, рэцэнзент сайта «Gramophone» сярод двух частак твору аддае перавагу першай, сцвярджаючы, што ў ёй «адносна абмежаваныя рэсурсы выкарыстоўваюцца вельмі эфектна». Другую частку аглядальнік ацэньвае ніжэй, бо ў ёй менш цэльнасці і самабытнага музычнага матэрыялу. Паводле яго меркавання, падобная да сімфанічнай кінамузыкі, гэтая частка магла б добра працаваць у кантэксце, але не ўспрымаецца як канцэртная. У рэцэнзіі на сайце «» перавага наадварот аддаецца другой частцы. Аглядальнік сцвярджае, што эмацыйнае ўздзеянне часткі «Рэквіем» не так ярка выражана, як у частцы «Жыццё». Ён адзначае, што «ад вельмі доўгіх паслядоўнасцяў амаль поўнай цішыні і ўрачыстага сольнага аргана можа быць складана атрымоўваць задавальненне, калі гэта не жывое выкананне».

У аглядзе для газеты «The Times» выказвалася сумненне наконт вялікай колькасці , якія яднаюць дзве часткі твора. Тэс Джэймс, аглядальніца з , адзначыла шэраг больш спецыфічных асаблівасцяў, сярод якіх сола на альт-саксафоне на мяжы двух частак.

Шырокае прызнанне атрымаў вакал Эльжбеты Таварніцкай. Па меркаванні крытыкаў, яе выкананне кампазіцыі «Lacrimosa» у абедзвюх частках твора сведчыць пра вакальны дыяпазон у сем або нават васем актаў.

Альбом атрымаў станоўчыя рэйтынгі на шэрагу музычных інтэрнэт-рэсурсаў: «Best Ever Albums» — 78/100, «» — 3/5, «» — 3,79/5, «» — 8,4/10.

Музычныя асаблівасці