Мезо́нная хі́мія — раздзел хіміі, які вывучае атамныя сістэмы, дзе ядро атама заменена іншай дадатнай часціцай (напрыклад, -мюонам, пазітронам) або электрон заменены іншай адмоўнай часціцай (напрыклад, -мюонам, - ці K-мезонам).

Узнікла ў 1960-я гады ў сувязі з даследаваннямі хімічных рэакцый, якія адбываюцца пры ўзаемадзеянні мюонаў з рэчывам.

З дапамогай мезоннай хіміі атрымліваюць даныя аб размеркаванні электроннай шчыльнасці, крышталічнай і магнітнай структуры рэчыва, механізме і скорасці хімічных рэакцый.

Напрамкі даследаванняў Асноўныя кірункі даследаванняў у мезоннай хіміі: - і -мезонная хімія, вывучэнне паводзін -мюона ў рэчыве і рэакцый мюонія.

-мезонная хімія У -мезоннай хіміі асноўнай з’яўляецца рэакцыя перазарадкі -мезона на пратонах

імавернасць якой залежыць ад зараду ядра атама, з якім злучаны вадарод, тыпу сувязі паміж атамамі вадароду і інш., што дае магчымасць адрозніць хімічна звязаны вадарод ад свабоднага вадароду.

-мезонная хімія У аснове -мезоннай хіміі ляжыць вымярэнне энергій і інтэнсіўнасцей асобных ліній у рэнтгенаўскіх спектрах мезаатамаў. Асаблівасці рэнтгенаўскага выпрамянення -атамаў дазваляюць вызначыць элементны састаў узору, а таксама від хімічнага злучэння гэтых элементаў, -мюон і мюоній па сутнасці з’яўляюцца мечанымі атамамі, за рухам якіх можна сачыць ад моманту нараджэння да моманту распаду. Напрыклад, лакальныя магнітныя палі ў крышталях узаемадзейнічаюць са спінам мюона і змяняюць карціну яго прэцэсіі, што дазваляе вывучаць характарыстыкі ўнутраных магнітных палёў. На аснове вывучэння рэакцый мюонія робяць высновы аб рэакцыях атамарнага вадароду.

Літаратура С. 259. Кириллов-Угрюмов В. Г., Никитин Ю. П., Сергеев Ф. М. Атомы и мезоны. М., 1980. Евсеев В. С., Мамедов Т. Н., Роганов В. С. Отрицательные мюоны в веществе. М., 1985.

Спасылкі Мезонная химия // Физическая энциклопедия.

Катэгорыя:Раздзелы хіміі Катэгорыя:Фізічная хімія Катэгорыя:Фізіка элементарных часціц