Заходнядзвінскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на захадзе Цвярской вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Заходняя Дзвіна.
Геаграфія
Раён размешчаны ў заходняй частцы вобласці, мяжуе: на ўсходзе — з Пскоўскай вобласцю, на поўдні — з Смаленскай вобласцю.
Плошча 3373 км².
Асноўныя рэкі — Заходняя Дзвіна (па мяжы з Таропецкім раёнам), Вялеса, Білейка.
Гісторыя Раён утвораны ў 1927 годзе як Акцябрскі ў складзе Ленінградскай вобласці. У 1944—1957 гг. — у складзе Вялікалуцкай вобласці, з 1957 ізноў у Калінінскай вобласці. У 1963 годзе ў сувязі з узбуйненнем сельскіх раёнаў Калінінскай вобласці раён атрымаў сваю цяперашнюю назву.
Насельніцтва Колькасць насельніцтва, жыхароў: 19 707 (2002), 16 018 (2010), 13 740 (2017).
Муніцыпальна-тэрытарыяльны падзел З 2006 года у склад Заходнядзвінскага раёна уваходзяць 2 гарадскіх і 5 сельскіх паселішчаў:
Гарадское паселішча горад Заходняя Дзвіна Гарадское паселішча пасёлак Старая Таропа Бянецкае сельскае паселішча Западнадзвінскае сельскае паселішча Іллінскае сельскае паселішча Старатаропскае сельскае паселішча Шарапаўскае сельскае паселішча
Транспарт Раён перасякае чыгунка Масква—Рыга і аўтамагістраль М9 «Балтыя».
Спасылкі сайт адміністрацыі Заходнядзвінскага раёна Звесткі на сайце абласной адміністрацыі Гістарычная даведка Эканамічная даведка Падрабязная карта раёна раён на архіўных і сучасных картах Гарадскі сайт Заходнядзвінскага раёна
Катэгорыя:Раёны Цвярской вобласці