Грабянёўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — вёска Грабянёва.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Лупалаўскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Лупалаўскім раёне БССР. З 2 сакавіка 1931 года ў складзе Магілёўскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 22 ліпеня 1960 года скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад новаўтворанага Вяйнянскага сельсаветаРашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 ліпеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26..
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Магілёўскага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Лупалаўскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1960 годзе