Велікаморская вуліца — вуліца ў Ленінскім раёне Мінска. У пачатку вуліцы знаходзіцца чыгуначная станцыя «Мінск-Паўднёвы».

Паводле адной версіі, назва вуліцы адлюстроўвае сувязь Мінска з Балтыйскім і Чорным марамі, бо па Мінскім узвышшы праходзіць Балтыйска-Чарнаморскі водападзел. Паводле другой версіі, на плане Мінска 1898 года вуліца пазначана як «Большая Морская», потым зроблены пераклад назвы на беларускую — Вялікая Марская, а з як назад на рускую ўжо як «Великоморская»Прогулка по Козыреву. Библиотека Минчанина. Паводле трэцяй версіі, назва паходзіць ад прозвішча «Маракоў» або слова «марак»З. В. Шибеко и С. Ф. Шибеко «Минск. Страницы жизни дореволюционного города». Минск, «Полымя», 1990. цытаванне па Прогулка по Козыреву. Библиотека Минчанина, але гэта абвяргаецца другой версіяй.

Размяшчэнне Велікаморская вуліца пачынаецца ад вуліцы Лібава-Роменскай, перасякае вуліцы Роменскую, Козыраўскую і сканчваецца на перасячэнні з вуліцай Маякоўскага. Даўжыня — 600 м.

Славутасці Дом № 3. Кінатэатр "Знамя", пабудаваны ў 1958 г. і знесены ў канцы 1990-х гг. Дом № 36. Паліклініка № 11, пабудаваная архітэктарам Л.Б. Гельфандам у 1971-72 ггВеликоморская улица в базе Рhotobuildings.

Гл. таксама Вуліца Беламорская

Спасылкі

Катэгорыя:Вуліцы Мінска Катэгорыя:Ленінскі раён (Мінск)