Антуан дэ Сент-Экзюперы (; ) — французскі пісьменнік, прафесійны лётчык.

Біяграфія

Дзяцінства Сын Мартэна Луі Мары Жана дэ Сент-Экзюперы (1863—1904 гг.), які не меў прафесіі, і яго жонкі Андрэ Мары Луізы дэ Фанкалёмб, Антуан Жан-Батыст Мары Ражэ дэ Сент-ЭкзюперыЗаўвага. Насуперак друкарскім правілам, звычайна карыстаным у французскай мове, напісанне імені аўтара, відаць было зафіксавана без злучка ў датычных да яго запісах актаў грамадзянскага стану. Але хоць форма са злучком не выкарыстоўвалася ў запісах актаў, яна прынамсі мае значэнне як агульнаўжываны псеўданім. нарадзіўся 29 чэрвеня 1900 г. на вуліцы Пэйра, дом 8, у 2-й акрузе ЛіёнаArchives municipales numérisées de Lyon, "Acte de naissance no 1703 - cote 2E1847" з упамінаннем на палях старонкі запісу аб яго шлюбе ў Ніцы 22 красавіка 1931 г. з Кансуэлай Сунсін., у сям’і старажытных французскіх дваран.

Антуан шчасліва бавіў дзяцінства з чатырма братамі і сёстрамі, але ў 1904 годзе ягоны бацька помер ад крывазліцця ў мозг у веку сарака аднаго года. Маці гадавала пяцярых дзяцей: Мары-Мален (па-дамашняму званую Бішэ), Сімону (Мано), Антуана (дамашняе імя якога было Таньё), Франсуа і Габрыель (Дзідзі). Ёй памагала аўстрыйская гувернантка Паўла Хентшэль, якая была з дзецьмі да іх паўналецця. У рамане «Вайсковы лётчык» Экзюперы выразіў ёй павагу наступнымі выразамі: "Я вярнуўся ў памяці да маленства, каб наноў адкрыць для сябе пачуццё ўласнай абароны. Для мужчын абароны не існуе. Як толькі ты становішся мужчынам, цябе адпускаюць… Але хто можа зрабіць хоць штосьці супраць маленькага хлопчыка, чыю руку ўсемагутная Паўла трымае ў сваёй? Паўла, я выкарыстоўваў твой цень як шчыт…"

Антуанава маці цяжка перажывала заўчаснае ўдаўство, але аптымістычны характар дазваляў ёй спраўляцца з абавязкамі. Заняцце мастацтвам (яна малявала), чуллівасць натуры дапамаглі стварыць з Антуанам адмысловую сувязь і даць яму цудоўную адукацыя, што было няпроста для адзінокай жанчыны за тымі часамі. Яна перадала сыну каштоўнасці, якія той пранёс праз усё жыццё: чэснасць, павага да людзей, незаяўленне сваёй сацыяльнай выключнасці. Пісьменнікава маці прысвяціла жыццё дзецям, прышчапляючы ім гуманізм, які развіваў і сам Экзюперы.

Дзяцінства пісьменніка да дзесяці гадоў праходзіла у замку Ля-Моль у дэпартаменце Вар, які належаў яго бабулі па кудзелі, і замку Сэн-Марыс-дэ-Рэман у дэпартаменце Эн, што належаў яго цётцы мадам Трыко.

У 1908 годзе Экзюперы паступіў у восьмы клас Ліёнскай школы братоў-хрысціян. Пад каней лета 1909 г. Мары дэ Сент-Экзюперы пераехала з дзецьмі ў Ле-Ман да свайго свёкра. Антуан паступіў у езуіцкую школу ад касцёла Багамацеры Святога Крыжа. Слабы вучань, пра якога адзначалі, што ён недысцыплінаваны і летуценны, будучы пісьменнік мроіў падарожжамі, прыгодамі і імкнуўся вырвацца з арыстакратычнага асяроддзя[...] Ён быў вельмі настойлівы ў адным пытанні — патрэбе выдзеліцца са свайго асяроддзя, і гэты арыстакрат паводле паходжання выступаў за нонканфармізм. У мяне дагэтуль увушшу звініць слова нонканфармізм! Антуан, нягледзячы на паходжанне, нягледзячы на адукацыю, быў зусім не "буржуа" і даволі было паслухаць яго гутарку з рабочымі "Заўрэра" або авіямеханікамі, каб паняць, як моцна ён хацеў зразумець іх праблемы і як моцна хацеў ім дапамагчы. Яны ж, у свой чарод, напэўна думалі: "Ён не фанабэрысты!" (Крыніца: André de Fonscolombe, "Saint-Exupéry: Deuxième époque 1930-1935, tome 2", Icare, Revue de l'aviation française, no 71, winter 1974-1975, p. 32)..

У 1912 г. ён бавіў вакацыі ў Сэн-Марыс-дэ-Рэман. Захоплены аэрапланамі, часта ездзіў на ровары на аэрадром Анбер’ё-ан-Бужэ, размешчаны за некалькі кіламетраў, дзе распытваў механікаў, як зладжаныя самалёты. Аднойчы Антуан падышоў да пілота Габрыеля Сальвеса, сказаўшы, што маці дазволіла яму зрабіць першы палёт. Першы палёт ён здзейсніў на самалёце W2 bis (W - ад Wroblewski)8,9, пабудаваным у Віёрбане братамі П’ерам і Габрыелем Ураблеўскімі, вядомымі пад іменем Сальвес.

Калі пачалася Першая сусьветная вайна, Мары дэ Сент-Экзюперы прызначылі старэйшай медсястрой у шпіталь у Амбер’ё-ан-Бужэ і яна ўзяла дзяцей з сабой. Антуан і Франсуа вучыліся ў школе-інтэрнаце пры езуіцкім калежы Нотр-Дам-дэ-Мангрэ ў Вільфранш-сюр-Сон. Юны Экзюперы нарэшце змог заняцца пісьменніцтвам, што цудоўна ў яго выходзіла: за адзін са сваіх твораў ён атрымаў школьную прэмію.

На пачатку навучальнага 1915 года Мары дэ Сент-Экзюперы, якая ўсё яшчэ працавала ў Амбер’ё-ан-Бужэ, адчула, што яе сынам не дужа падабаецца жыць з айцамі-езуітамі ў Мангрэ. Жадаючы паспрыяць развіццю дзяцей, яна перавяла іх да братоў-марыянаў на вілу Сен-Жан у Фрыбургу. Гэты калеж, цесна звязаны з парыжскім Калежам Станіслава, распрацаваў новую методыку навучання, заснаваную на творчасці. Іменна там Антуан пазнаёміўся з Луі дэ Баневі, чыя сям’я была суседзямі і сябрамі Экзюперы ў Ліёне. З ім, а таксама з Маркам Сабранам і Шарлем Салесам у яго завязалася глубокае сяброўства«Saint-Exupéry, les premiers pas d'un poète», Le Figaro, 30 août 2007, чытаць анлайн.

Юнацтва У 1917 г. Экзюперы атрымаў ступень бакалаўрат нягледзячы на не надта добрыя поспехі ў вучобе. Антуан займаўся больш навуковымі дысцыплінамі, чым літаратурай. Летам таго года ад перыкардыту памёр яго малодшы брат Франсуа, таварыш і давераная асоба, хворы на раматус. Зажураны, пісьменнік успрыняў гэта за пераход ад юнацкага жыцця да дарослага.

Вайна таксама ўплывала на Антуана: ён маляваў карыкатуры на прускіх салдатаў і іх каскі з пікамі, на імператара і кранпрынца, напісаў некалькі вершаў.

У 1918, 1919 і 1920 Антуан не здаў вуснага экзамена ў Ваенна-марскую школуRoger Mansuy, «Saint-Exupéry, fort en math ?», Images des mathématiques, 5 août 2021, чытаць анлайн , а потым паступіў свабодным слухачом на курс архітэктуры ў Вышэйшай нацыянальнай школе прыгожых мастацтваў. Па смерці сваёй цёці Трыко ў 1920 г. Мары Экзюперы атрымала ў спадчыну замак Сэн-Марыс, дзе і пасялілася. Даходы былі небагатыя і яна ўтрымлівала дзяцей за кошт продажу зямлі, што прылягала да замка. Антуан карыстаў гасціннасць сваёй кузіны Івоны дэ Лестранж а таксама падпрацоўваў: разам з сябрам Анры дэ Сегонем некалькі тыдняў іграў у оперы Жана Нугеса «Quo vadis». У 1918 годзе ён пазнаёміўся з Луізай дэ Вільмарэн, якая натхніла яго на напісанне рамантычных вершаў.

У гэты ж перыяд Экзюперы напісаў і іншыя вершы ў форме санетаў, якія сваім зместам сведчаць аб тым, што ён не строіў планаў на жыццё. Некаторыя з вершаў былі напісаны каліграфічным почыркам і ўпрыгожаны малюнкамі, выкананымі індыйскай тушшу.

Два сшыткі з вершамі ён падарыў свайму другу Жану ДааAntoine de Saint-Exupery : dessins, aquarelles, pastels, plumes et crayons, éd. Gallimard, 2006, p. 58.. У міжваенны час Луіза дэ Вільмарэн стала адной з асноў яго сяброўскай кампаніі, куды таксама ўваходзілі Жан Прэво, Эрвэ Міле, Эмеры Блак-Беле, Жан дэ Вагюэ і яго жонка Нэлі, Жан Гюго і Леон-Поль Фарг. Кар’ера авіятара Уступленне ў ВПС У красавіку 1921 г. Экзюперы пачаў двухгадовую вайсковую службу механікам у 2-м авіяцыйным палку ў Страсбуры. У чэрвені ён за свой кошт прайшоў курсы грамадзянскага пілатаванняБіяграфія Антуана дэ Сент-Экзюперы, змешчаная на вокладцы тэлефільма «Сент-Экзюпери: Последняя миссия», знятага Раберам Энрыко (1994) і перавыдадзенага ў 2009 г..

9 ліпеня інструктар Рабер Эбі адправіў яго на першы самастойны круг, аддаўшы кіраванне. Застаўшыся адзін за штурвалам вучэбнага самалёта, Антуана завысока зайшоў на пасадку. Рэзка выкарыстаўшы дросель, ён выклікаў зваротную ўспышку ў карбюратары. Мяркуючы, што рухавік загарэўся, ён не запанікаваў, зрабіў разварот на ўзлётна-пасадачнай паласе і ўдала прызямліўся. Інструктар пацвердзіў яго належную падрыхтоўкуПа словах Рабера Эбі: "Пасьля апошняга павароту, які быў правільны, ён зайшоў у наступны занадта хутка і высока. [...] Тады ён зрабіў адзінае, што можна было — вярнуўся да дроселя [...] Ён, падавалася, ніяк не зажурыўся праз то, што адбылося і [...] выдатна прызямліўся [...] .

— У нейкі момант рухавік загарэўся, — сказаў ён мне, — але адразу ж пагас.

Я растлумачыў, што адбылося.

— Не, рухавік не загарэўся. Вы занадта хутка скінулі газ і выклікалі так званую зваротную ўспышку ў карбюратары". (Крыніца: Robert Aéby, Revue de l'aviation française, № 69, p. 101; "Сент-Экзюперы: першая эпоха. 1900-1930, том 1", Icare, лета-восень 1974 г.).. Але ж Экзюперы запомнілі як няўважлівага часамі лётчыка.

Экзюперы меў ліцэнзію грамадзянскага пілота; яго дапусцілі навучаць вайсковых лётчыкаў. На авіябазе Страсбур не было лётнай школы. 2 жніўня 1925 г. яго накіравалі ў 37-ы авіяцыйна полк у МарокаMehdi de Graincourt, Leur Maroc, Casablanca, éditions Malika, 2016, 256 p., у Касабланку, дзе 23 снежня 1921 года атрымаў ліцэнцію вайсковага лётчыка.

Студзенем 1922 г. Экзюперы атрымаў у Істры на авіяцыйнай базе ( Base aérienne 125 Istres-Le Tubé) званне капрала. 3 красавіка 1925 г. прайшоў конкурс на навучанне на афіцэра рэзерву (EOR) і прайшоў курсы падрыхтоўкі на базе ў Аворы, адкуль паехаў на авіябазу Версаль недалёка ад Парыжа. Меў лётную практыку на базе Вілакубле. 10 кастрычніка 1922 г. стаў другім лейтэнантам, 4 снежня — авіяцыйным назіральнікам.

Вольным часам Экзюперы рабіў зарысоўкі сваіх таварышаў вуглём і чарнілам. Яго рысункі сабраныя ў сшытак "Les Copains" (Таварышы).

У кастрычніку Экзюперы перавялі ў Ле-Буржэ пад Парыжам. 1 мая 1923 ён папаў у першую авіякатастрофу, дзе атрымаў моцную чэрапа-мазгавую траўму. Адылі Антуан усё яшчэ імкнуўся паступіць у ВПС, хоць сям’я яго нявесты была супраць. Нудная офісная работа ў аддзяленні кампаніі Société générale d'entreprises не прыносіла задавальнення, гэты крызіс у жыцці прывёў да разрыву заручэння з Луізай дэ Вільмарэн.

У 1924 годзе Экзюперы працаваў прадстаўніком кампаніі Saurer, і вельмі няўдала. Незадаволены ўныласцю працы, ён зволіўся і сур’ёзна заняўся літаратурай. Грамадзянскі лётчык У 1926 годзе Экзюперы паступіў на службу ў кампанію «Latécoère» (будучую «Aéropostale»), што дастаўляла пошту на паўночнае ўзбярэжжа Афрыкі. Стаў працаваць на лініі Тулуза — Касабланка, пазней Касабланка — Дакар. У гэты час ён напісаў апавяданне «L'évasion de Jacques Bernis».

Скора яго назначылі начальнікам станцыі ў Марока, даручыўшы палепшыць дачыненні кампаніі з мараканцамі і іспанцамі адначасова. Свой досвед і перажыванні пісьменнік выклаў у першым надрукаваным рамане «Courrier sud» (Паўднёвы кур’ер) (1929 г.).

У верасні 1929 г. лётчыка разам з калегамі накіравалі ў Паўднёвую Амерыку, каб паспрыяць распаўсюджанню работы «Аэропасталь» да Патагоніі. У 1930 г. яму надалі чын кавалера ордэна Ганаровага легіёна за ўклад у развіццё грамадзянскай авіяцыіRené Delange: «La Vie de Saint-Exupéry», Éditions du Seuil, Paris 1948.. У 1931 г. Экзюперы надрукаваў свой другі раман — «Vol de nuit», які меў велізарны поспех; у ім ён успамінае гады, праведзеныя ў Аргентыне і развіццё авіяліній кампаніі.

22 красавіка 1931 г. Экзюперы абраўся шлюбам (абвянчаліся 12 красавіка) з Кансуэла Сунсін Сандоваль дэ Гомес (памёрла 28 мая 1979 г.), сальвадорскай пісьменніцай і мастачкай. Журналіст Пачынаючы з 1932 года, калі кампанія «Аэрапасталь» была падарвана інтэграцыяй у «Air France», Экзюперы прыйшлося цяжка і ён, застаючыся лётчыкам выпрабавальнікам і пілотам разавых рэйсаў, стаў журналістам некалькіх буйных выданняў. Як рэпарцёр газеты «Пары-Суар» ён пабываў у В’етнаме ў 1934 і ў Маскве ў 1935 годзе. Крушэнне ў пустыні