Амазані́т, амазонскі камень — мінерал, разнавіднасць мікракліну, афарбаваная іонамі свінцу.
Уласцівасці Крышталізуецца ў рамбічнай сінгоніі. Утварае крышталі, часцей зярністыя шчыльныя масы з альбітам, кварцам і інш. Бляск шкляны, цьмяны. Колер блакітна-зялёны, зялёны, бірузовы. Цвёрдасць 6—6,5 па шкале Моаса. Шчыльнасць 2,6Амазонит // Кристаллов.net г/см³.
Паходжанне і радовішчы Амазаніт трапляецца ў гранітах і гранітных пегматытах. На тэрыторыі Расіі быў знойдзены ў 1783 годзе ў Ільменскіх гарах каля горада Міяс на Урале горным інжынерам І. Ф. ГерманамАмазонит // Каталог Минералов. RU.
Радовішчы амазаніту ў Расіі, ЗША, Аўстраліі, на Мадагаскары. Таксама радовішчы ў Індыі.
Выкарыстанне Амазаніт выкарытоўваецца ў якасці вырабнога каменя. З яго вырабляюць упрыгожанні, мастацкія вырабы. Амазанітавы граніт выкарыстоўваецца ў якасці абліцовачнага матэрыяла.
Літаратура — С. 303. Горная энциклопедия // Под редакцией Е. А. Козловского — М.: Советская энциклопедия, 1984—1991.
Спасылкі Amazonite // Mindat.org Амазонит // Кристаллов.net Амазонит // Каталог Минералов. RU
Катэгорыя:Мінералы алюмінію Катэгорыя:Мінералы калію Катэгорыя:Мінералы натрыю Катэгорыя:Палявыя шпаты Катэгорыя:Вырабныя камяні