Ладзе́ніцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Ладзенікі.
Гісторыя Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Жданавіцкі сельсавет у складзе Навагрудскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Жданавічы. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Ладзенікі, сельсавет перайменаваны ў Ладзеніцкі.Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. 11 лютага 1972 года Ладзеніцкі сельсавет быў скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Метрапольскага сельсавета, таксама скасаваны хутар КаменкаРашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346)..
22 снежня 1986 года ў сувязі з уключэннем вёскі Мітраполь у рысу горада Навагрудак цэнтр Мітрапольскага сельсавета перанесены ў вёску Ладзенікі, а сельсавет перайменаваны ў Ладзеніцкі сельсавет.
13 снежня 2011 года скасаваны хутар МітрапольРешение Новогрудского районного Совета депутатов от 13 декабря 2011 г. № 97 Об упразднении хутора Митрополь .
22 жніўня 2017 года да Ладзеніцкага сельсавета далучаны землі плошчай 4753 га і наступныя населеныя пункты: аграгарадок Гарадзечна, вёскі Брацянка, Іспась, Літоўка, Мотча, Сялец, Слабодка, Стары Лес, Сунчыцы, хутары Слухавічы, Эканомія, якія былі выключаны са складу Брольніцкага сельсаветаhttp://kodeksy-by.com/norm_akt/source-Гродненский%20облсовет/type-Решение/272-22.08.2017.htm Решение Гродненский облсовет 272 22.08.2017 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Новогрудского района Гродненской области.
Склад Станам на 2017 год у склад сельсавета ўваходзіла 20 населеных пунктаў, пасля рэарганізацыі – 31 населены пункт (01.01.2018 г.). Колькасць насельніцтва ў населеных пунктах сельсавета дадзена згодна з перапісам 2009 г.: + Населены пункт Статус Насельніцтва, 2009 Байкі вёска 38 Брацянка вёска 80* Ваўканоша вёска 3 Вялікія Лезнявічы вёска 67 Гагарына вёска 49 Гарадзечна аграгарадок 424* Грабнікі хутар 2 Іспась вёска 16* Жданавічы вёска 102 Зенеўшчына вёска 13 Католышы вёска 23 Кміцянка вёска 170 Ладзенікі аграгарадок 393 Літоўка вёска 12* Лоўчыцы вёска 16 Малыя Карнышы вёска 16 Малыя Лезнявічы вёска 35 Мотча вёска 57* Мількавічы вёска 38 Мукінічы вёска 30 Навасёлкі вёска 10 Слабодка вёска 37* Негрымава вёска 40 Пуцэвічы вёска 105 Свіры вёска 2 Слухавічы хутар 6* Стары Лес вёска 41* Сямкова вёска 54 Сунчыцы вёска 11* Сялец вёска 100* Эканомія хутар 5* * – да 22.08.2017 г. у Брольніцкім с/с Скасаваныя населеныя пункты: 13 снежня 2011 года хутар Мітраполь.
Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (21 населены пункт) — 1206 чалавек, з іх 86,2 % — беларусы, 6,2 % — палякі, 5,4 % — рускія, 0,7 % — украінцы; паводле перапісу 2019 года (31 населены пункт) — 1816 чалавек.
Насельніцтва, жыхароў: 1206 (2009 г.), 1080 (2017 г.), 1745 (2018 г.).
Арганізацыі і прадпрыемствы ААТ «Гарадзечна».
Гандаль і сфера паслуг паштовае аддзяленне сувязі ў аграгарадку Ладзенікі крамы ў аграгарадках Гарадзечна і Ладзенікі, вёсках Жданавічы і Кміцянка комплексна-прыёмны пункт у аграгарадках Гарадзечна і Ладзенікі.
Установы адукацыі дзяржаўная ўстанова адукацыі «Ладзеніцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад–базавая агульнаадукацыйная школа». * дзяржаўная ўстанова адукацыі «Гарадзечненскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад–сярэдняя агульнаадукацыйная школа».
Установы аховы здароўя ФАП у аграгарадках Гарадзечна і Ладзенікі, вёсцы Гагарына.
Культура Ладзеніцкі сельскі Дом культуры Гарадзечненскі сельскі Дом культуры Ладзеніцкая сельская бібліятэка Гарадзечненская сельская бібліятэка Кміцянская сельская бібліятэка-клуб.
Славутасці пункт дугі Струвэ «Пуцэвічы»
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Спасылкі Навагрудскі раённы выканаўчы камітэт
Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1972 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1986 годзе