Ваўко́віцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Ваўковічы.
Гісторыя Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Навагрудскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да новаўтворанага Руткаўскага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с..
17 лістапада 1986 года цэнтр Руткаўскага сельсавета перанесены з вёскі Рутка 1 у вёску Ваўковічы, а сельсавет перайменаваны ў Ваўковіцкі.
22 жніўня 2017 года Ваўковіцкі сельсавет скасаваны:
у склад Брольніцкага сельсавета ўключаны землі плошчай 4703 га і наступныя населеныя пункты: вёскі Агароднікі, Амневічы, Ваўковічы, Гаравічы, Мацешыцы, Рутка 2, Сянежыцы;
у склад Кашалеўскага сельсавета ўключаны землі плошчай 4202 га і наступныя населеныя пункты: аграгарадок Нёўда, вёскі Зубкава, Корастава, Невашоўшчына, Новыя Лагадкі, Рутка 1, Старыя ЛагадкіРешение Гродненский облсовет 272 22.08.2017 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Новогрудского района Гродненской области.
Склад На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзіла 14 населеных пунктаў (2009 г.): + Населены пункт Статус Насельніцтва, 2009 Агароднікі вёска 19 Амневічы вёска 50 Ваўковічы вёска 207 Гаравічы вёска 87 Зубкава вёска 3 Корастава вёска 96 Мацешыцы вёска 20 Невашоўшчына вёска 44 Нёўда аграгарадок 308 Новыя Лагадкі вёска 6 Рутка 1 вёска 18 Рутка 2 вёска 72 Старыя Лагадкі вёска 30 Сянежыцы вёска 69
Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1029 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года , з іх 88,0 % — беларусы, 6,0 % — палякі, 4,0 % — рускіяЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года.
Насельніцтва, жыхароў: 1029 (2009 г.)Итоговые данные перепеси населения Республики Беларусь 2009 года , 986 (2017 г.).
Крыніцы
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Навагрудскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1954 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1986 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2017 годзе