«End Game» (бел. «Апошняя гульня») — песня амерыканскай спявачкі Тэйлар Свіфт з яе шостага студыйнага альбома «Reputation». Кампазіцыя была запісаная разам з брытанскім выканаўцам Эдам Шыранам і амерыканскім рэперам Future. Трэк быў выпушчаны ў якасці сінгла 14 лістапада 2017 года на лэйбле Big Machine Records. 12 студзеня 2018 года адбыўся рэліз відэакліпа на песню.
«End Game» дасягнула 18 месца ў галоўным хіт-парадзе ЗША «Billboard» Hot 100, заняла 36 радок у хіт-парадзе Аўстраліі і 2 — у Новай Зеландыі, дабралася да 49 пазіцыі ў Вялікабрытаніі і 11 — у Канадзе, дзе мае залатую сертыфікацыю.
Асноўная інфармацыя «End Game» — гэта адзіная песня на альбоме «Reputation», запісаная разам з іншымі выканаўцамі. Тэйлар і Эд упершыню выканалі «End Game» падчас фестывалю Jingle Ball 2 студзеня 2018 года. 10 студзеня 2018 года на шоў Good Morning America быў прэзентаваны тызер відэа на песню. 12 студзеня 2018 года адбылася прэм'ера кліпа, рэжысёрам якога стаў Джосэф Кан. За першы дзень на YouTube відэа набрала 14.4 мільёнаў праглядаў. «End Game» дасягнула 18 месца ў хіт-парадзе ЗША, 36 месца — у Аўстраліі, 49 месца — у Вялікабрытаніі, 11 месца — у Канадзе, 2 месца — у Новай Зеландыі. У Канадзе песня мае залатую сертыфікацыю.
Крытычныя водгукі Песня атрымала рознабаковыя, але ў большасці станоўчыя водгукі ад экспертаў.
Pitchfork: «"End Game" — гэта песня, якая ўмела паглынае і вывяргае скрыжаваныя гукі рэпа і R&B, што мелі поспех у 2017 годзе». Vulture: «Гэтая песня стане адным з самых паспяховых сінглаў альбома "Reputation" дзякуючы яе яркаму рытму, асабліва ў частцы Futere». Time: «"End Game" — гэта самакрытычны трэк у стылі слоў-джэм». Spin: «Трэк добра адлюстроўвае тэму шукання кахання насуперак перашкодам.».
Чарты
Чарт (2017-18)Вышэйшая пазіцыя ARIA36 Ultratip Flanders11 Ultratip Wallonia28 Canadian Hot 10011 Canada CHR/Top 4017 Canada AC Hot34 Singles Digitál Top 10063 SNEP130 IRMA68 Media Forest TV Airplay2 RIANZ2 Philippine Hot 10084 AFP81 Official Charts Company56 Singles Digitál Top 10064 UK Singles Chart49 Billboard Hot 10018 Billboard Adult Top 4014 Billboard Mainstream Top 4010 Billboard Rhythmic25