Дзмітрый Аляксандравіч Жук () — беларускі журналіст, галоўны рэдактар газеты «Советская Белоруссия» (з 2018), прапагандыст рэжыму Лукашэнкі.
Сын беларускага пісьменніка Алеся ЖукаПять фактов о новом главном редакторе «Советской Белоруссии» Дмитрии Жуке .
Біяграфія Нарадзіўся 7 ліпеня 1970 года ў вёсцы Леткаўшчына Слуцкага раёна Мінскай вобласці.
У 1992 годзе скончыў філалагічны факультэт БДУ па спецыяльнасці «Выкладчык беларускай і рускай моў і літаратуры». У 1992—1993 гадах працаваў выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры ў гімназіі № 199 г. Мінска.
З 1993 па 1997 гады працаваў у выдавецка-інфармацыйным цэнтры Нацыянальнага банка Беларусі. У 1997—1999 гадах працаваў у прадстаўніцтве расійскага інфармацыйнага агенцтва «Интерфакс» у Беларусі. У лістападзе 1999 года прызначаны кіраўніком прэс-службы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі. З 2003 года па 6 лютага 2018 годаЛукашенко обновил руководство центральных СМИ // БЕЛТА займаў пасаду дырэктара Беларускага тэлеграфнага агенцтва.
6 лютага 2018 года прызначаны галоўным рэдактарам газеты «Советская Белоруссия» і стаў дырэктарам выдавецкага дома «Беларусь сегодня». Таксама Жук — сакратар Беларускага саюза журналістаў, у снежні 2021 года ўключаны ў Рэспубліканскі міжведамасны каардынацыйны савет па патрыятычным выхаванні насельніцтва Рэспублікі Беларусь.
У час кіраўніцтва Жука газета канчаткова ператварылася ў рупар агрэсіўнай праўладнай прапаганды, дзе з 2020 года значнае месца займаюць расійскія наратывы. Назіральнікі не раз выказвалі сумневы ў дастатковай кваліфікацыі Жука.
Дэлегат VI і VII Усебеларускіх народных сходаў.
Выбраны ў 2024 годзе членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі 8-га склікання ад г. Мінска. Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы.
Член РГА «Белая Русь».
9 красавіка 2026 года прызначаны Міністр інфармацыі Рэспублікі БеларусьДзмітрый Жук назначаны міністрам інфармацыі Беларусі.
Міжнародныя санкцыі У 2011 годзе разам з іншымі ўплывовымі супрацоўнікамі і кіраўнікамі дзяржаўных СМІ Беларусі быў ўключаны ў Чорны спіс Еўрасаюза ў сувязі з хваляй рэпрэсій пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года. Дзмітрыю Жуку быў забаронены ўезд на тэрыторыю краін ЕС, а актывы падлягалі замарожваннюПоўны спіс 208 беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЕС. Паводле Еўрапейскага савета Дзмітрый Жук: «нясе адказнасць за перадачу медыямі дзяржаўнай прапаганды, якая падтрымлівала і апраўдвала рэпрэсіі супраць дэмакратычнай апазіцыі і грамадзянскай супольнасці 19 снежня 2010 г., выкарыстоўваючы сфальсіфіцыраваную інфармацыю»Council Decision 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures against Belarus = Рашэнне Еўрапейскага савета аб рэстрыктыўных мерах супраць Беларусі, 15 кастрычніка 2012 г. . У 2016 годзе забарона была знятаЕС зняў санкцыі з Беларусі .
20 лістапада 2020 года ўнесены ў санкцыйныя спісы Літвы, Латвіі і Эстоніі.
5 жніўня 2024 года ўнесены ў спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕСCouncil Implementing Regulation (EU) 2024/2113 of 26 July 2024 implementing Article 8a(1) of Regulation (EC) No 765/2006 concerning restrictive measures in view of the situation in Belarus and the involvement of Belarus in the Russian aggression against Ukraine.
Узнагароды Мае падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Узнагароджаны ордэнам Пашаны, медалём «За працоўныя заслугі», ганаровымі граматамі Нацыянальнага сходу, Савета Міністраў (2018), Адміністрацыі Прэзідэнта, граматай Выканаўчага камітэта СНД, памятным знакам «МПА СНД. 25 год», нагрудным знакам «Выдатнік друку Беларусі».
Лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Беларусі дзеячам культуры і мастацтва.
Катэгорыя:Журналісты Беларусі Катэгорыя:Прапагандысты Беларусі Катэгорыя:Супрацоўнікі і аўтары газеты «Советская Белоруссия» Катэгорыя:Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання