Лімніча́нка, Лямнічанка — рака ў Бялыніцкім раёне Магілёўскай вобласці, левы прыток ракі Вабіч (басейн Дняпра). Даўжыня 6,8 кмАгульная характарыстыка рачной сеткі Магілёўскай вобласці / Даведнік «Водныя аб'екты Рэспублікі Беларусь» . Пачынаецца за 2 км на поўнач ад вёскі Рафалава, вусце за 2 км на захад ад вёскі Лямніца. Рэчышча каналізаванае на працягу 1,2 км ад вытоку і на працягу 1,7 км каля вёскі Рафалава. У вёсцы Рафалава на рацэ створана сажалка (плошча 0,25 км²).

Літаратура

Катэгорыя:Рэкі Магілёўскай вобласці Катэгорыя:Рэкі Бялыніцкага раёна