Глубокаўскі раён () — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка другога ўзроўню ў Усходне-Казахстанскай вобласці Казахстана. Адміністрацыйны цэнтр раёна — пасёлак Глубокае.

Фізіка-геаграфічная характарыстыка Раён размешчаны на паўночным усходзе вобласці. Дзве траціны тэрыторыі раёна займае горна-таежная мясцовасць. У паўночна-заходняй частцы знаходзяцца Убінскі і Цігірэцкі хрыбты і іх адгор’і, у паўднёва-ўсходняй частцы — Ульбінскі хрыбет.

Клімат кантынентальны. Сярэднія тэмпературы студзеня — −18 °C, ліпеня — каля 20 °C. Сярэднегадавая колькасць атмасферных ападкаў — 600—700 мм. Пераважаюць паўночна-ўсходнія і паўднёва-заходнія вятры. Замаразкі заканчваюцца ў канцы траўня, аднаўляюцца ў канцы жніўня. Снежны пакроў усталёўваецца ў першай палове лістапада, сыходзіць у другой палове красавіка. Вышыня яго да канца зімы дасягае 90 см.

Па тэрыторыі раёна працякаюць рака Іртыш і яе прытокі — Ульба, Уба і іншыя.

Глебы — каштанавыя, чарназёмныя, горна-лугавыя, горна-тундравыя.

На адкрытых стэпавых прасторах растуць палын, кавыль; у горных частках — змешаныя лясы з іглічных (піхта, хвоя) і лісцяных (таполя, бяроза, рабіна, чаромха) дрэў. У лясах жывуць заяц, лісіца, собаль, барсук; ў гарах — алень, казуля, рысь, воўк, мядзведзь; у стэпах — тхор, суслік, сурок і іншыя.

У нетрах разведаны запасы поліметалічных руд, вугалю і натуральных будаўнічых матэрыялаў.

Па тэрыторыі раёна праходзяць аўтамабільныя дарогі Усць-Каменагорск — Рыдэр, Усць-Каменагорск — Шэманаіха, чыгунка Усць-Каменагорск — Локаць.

Гісторыя 10 студзеня 1963 года ўтвораны Глубокаўскі прамысловы раёнВедомости Верховного Совета СССР, 1963 г., №12, с. 273.. У склад раёна ўвайшлі пасёлкі: Глубокае, Белавусаўка, Пахатны, Верхнебярозаўскі, ПершамайскіСписок районов, упразднённых в связи с укрупнением сельских и образованием промышленных районов (декабрь 1962 г. — февраль 1963 г.). М., 1964 г., с. 153..

17 чэрвеня 1964 года пасёлак Пахатны аднесены да катэгорыі сельскіх населеных пунктаў і перададзены ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Ленінагорскага гарсаветаВедомости Верховного Совета Казахской ССР, 1964 г., №25, с. 496..

31 снежня 1964 года Глубокаўскі прамысловы раён скасаваны, утвораны Глубокаўскі раён з цэнтрам у пасёлку Глубокае. У склад раёна таксама ўвайшлі 10 сельсаветаў і тэрыторыя саўгаса «Весялоўскі» Верхняўбінскага сельсавета Шэманаіхінскага раёнаВедомости Верховного Совета Казахской ССР, 1965 г., №2, с. 44—45..

21 красавіка 1965 года з Шэманаіхінскага раёна перададзены Чарамшанскі сельсаветВедомости Верховного Совета Казахской ССР, 1965 г., №16, с. 539..

28 чэрвеня 1972 года утвораны Весялоўскі сельсаветВедомости Верховного Совета Казахской ССР, 1972 г., №29, с. 37..

11 красавіка 1984 года ўтвораны Опытнапольскі сельсаветВедомости Верховного Совета Казахской ССР, 1984 г., №29, с. 27..

17 кастрычнік 1985 года ўтвораны Калінінскі сельсаветВедомости Верховного Совета Казахской ССР, 1985 г., №2, с. 27..

Насельніцтва Нацыянальны склад (на 1 студзеня 2016 года): рускія — 43 153. чал. (67,17%) казахі — 18 002. чал. (28,02%) немцы — 1 272 чал. (1,98%) татары — 543 чал. (0,85%) украінцы — 385. чал. (0,60%) беларусы — 143 чал. (0,22%) чачэнцы — 91 чал. (0,14%) азербайджанцы — 86 чал. (0,13%) армяне — 72 чал. (0,11%) узбекі — 67 чал. (0,10%) карэйцы — 58 чал. (0,09%) іншыя — 373 чал. (0,58%) Усяго — 64 245 чал. (100,00%)

Адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне Глубокаўскі раён падзяляецца на 13 сельскіх і 4 пасялковых акругі, у якіх знаходзіцца 42 населеныя пункты.

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары раёна Раіса Васільеўна Курвякова (нар. 1945) — савецкая баскетбалістка, заслужаны майстар спорту СССР (1972), Алімпійская чэмпіёнка 1976 года. Уладзімір Аляксеевіч Калеснікаў (1924-2003) — палкоўнік Савецкай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза.

Пры напісанні гэтага артыкула выкарыстоўваўся матэрыял з выдання «Казахстан. Нацыянальная энцыклапедыя» (1998-2007), прадастаўленага рэдакцыяй «Қазақ энциклопедиясы» па ліцэнзіі Creative Commons BY-SA 3.0 Unported.