Джордж Цвейг (; н. , Масква) — амерыканскі фізік. Член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1996), Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук (1999).

Біяграфія З 1938 у ЗША. Скончыў Мічыганскі ўніверсітэт (1959) і Каліфарнійскі тэхналагічны інстытут (1963), у якім працаваў у 1964—1998 (з 1967 прафесар). Адначасова з 1981 у Лос-Аламаскай нацыянальнай лабараторыі, з 1999 у Масачусецкім тэхналагічным інстытуце.

Навуковы ўклад Навуковыя працы па фізіцы элементарных часціц, лічбавай апрацоўцы сігналаў, біяфізіцы і нейрабіялогіі.

Незалежна ад М. Гел-Мана пастуліраваў існаванне кваркаў і прапанаваў кваркавую мадэль адронаў (1963).

Літаратура

Катэгорыя:Фізікі ЗША Катэгорыя:Біяфізікі ЗША Катэгорыя:Нейрабіёлагі ЗША Катэгорыя:Выпускнікі Мічыганскага ўніверсітэта Катэгорыя:Выпускнікі Каліфарнійскага тэхналагічнага інстытута Катэгорыя:Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША