Гукас Пагасян (, нар. , ) — армянскі футбаліст, паўабаронца.

Клубная кар’ера Выхаванец ерэванскага «Пюніка», у сезоне 2010 выступаў у Першай лізе Арменіі за фарм-клуб «Пюнік-3». У сезоне 2011 далучыўся да асноўнай каманды, і 2 красавіка 2011 года дэбютаваў у Прэм’ер-лізе ў матчы супраць «Уліса» (0:1). У верасні таго ж года разам з камандай стаў уладальнікам Суперкубка краіны, а ў сезоне 2014/15 стаў чэмпіёнам Арменіі. У красавіку 2016 года пакінуў «Пюнік», сезон 2016/17 правёў у складзе «Шырака», а ў другой палове 2017 года гуляў за «Бананц».

У студзені 2018 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Гарадзея» і ў лютым падпісаў з ім кантрактАрмянский хавбек Погосян стал игроком "Городеи". У складзе «Гарадзеі» стаў іграком асноўнага складу, правёў 11 матчаў у Вышэйшай лізе. У чэрвені 2018 года па пагадненні бакоў пакінуў клуб.

У ліпені 2018 года далучыўся да «Алашкерта». У лютым 2020 года папоўніў склад «Вана», якому дапамог выйсці ў Прэм’ер-лігу. У верасні 2019 года вярнуўся ў «Алашкерт», але згуляў толькі ў трох матчах. У лютым 2021 года стаў іграком «Лоры», дзе гуляў да канца сезона 2020/21.

У ліпені 2021 года перайшоў у «Севан». Гуляў у камандзе да снежня, калі яна была знята дыскваліфікавана.

Міжнародная кар’ера Выступаў за юнацкія і моладзевыя зборныя Арменіі розных узростаў. 28 лютага 2012 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Арменіі ў таварыскім матчы супраць Сербіі.

Дасягненні Чэмпіён Арменіі: 2014/15 Срэбраны прызёр чэмпіянату Арменіі: 2011 Бронзавы прызёр чэмпіянату Арменіі: 2015/16, 2016/17 Уладальнік Кубка Арменіі (5): 2013, 2014, 2015, 2017, 2019 Уладальнік Суперкубка Арменіі (3): 2011, 2015, 2018 Пераможца Першай лігі Арменіі: 2019/20

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Арменіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Арменіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Севан Катэгорыя:Ігракі ФК Лоры Катэгорыя:Ігракі ФК Алашкерт Катэгорыя:Ігракі ФК Ван (Арменія) Катэгорыя:Ігракі ФК Гарадзея Катэгорыя:Ігракі ФК Урарту Катэгорыя:Ігракі ФК Шырак Катэгорыя:Ігракі ФК Пюнік Катэгорыя:Ігракі ФК Пюнік-3