Вільге́льм Анто́н Тэадо́р Сушо́н (; — , ) — адмірал Імператарскіх ВМС () Германскай імперыі перыяду Першай сусветнай вайны. Кіраваў баявымі дзеяннямі германа-турэцкага флоту супраць Расіі на Чорным моры, аказаў істотны ўплыў на ўступленне Асманскай імперыі ў вайну.
Біяграфія Скончыў Марскую акадэмію ў Кіле.
Паступіў на флот у 1881 годзе.
У 1896—1900 гадах служыў у Галоўным камандаванні ВМФ, у 1902—1904 гадах — у Адмірал-штабе. Падчас руска-японскай вайны — начальнік штаба крэйсерскай эскадры ва Усходняй Азіі. У 1906—1907 гадах — у Імперскім марскім упраўленні, затым камандаваў браняносцам «Вэтын». У 1909—1912 гадах начальнік штаба ВМС на Балтыцы.
З 10 красавіка 1911 года — контр-адмірал.
23 кастрычніка 1913 года ўзначаліў Міжземнаморскую эскадру, якая складалася з лінейнага крэйсера «Гёбен» і лёгкага крэйсера «Брэслаў».
У жніўні 1914 года адвёў эскадру ў Чорнае мора, што прывяло да ўступлення Турцыі ў вайну на баку Германіі. Эскадра намінальна была ўключана ў склад турэцкага флоту; камандуючым флотам быў прызначаны Сушон.
З 27 студзеня 1915 года — віцэ-адмірал.
Камандаваў турэцкім флотам у баі ля мыса Сарыч і іншых аперацыях на Чорным моры.
З 1917 года — адмірал турэцкага флоту.
У 1917 годзе вярнуўся ў Германію і ўзначаліў 4-ю эскадру лінейных караблёў Флота Адкрытага мора, з якой удзельнічаў у баявых дзеяннях на Балтыцы, у тым ліку пры Маанзундскай аперацыі. 12 красавіка яго караблі ўвайшлі ў Гельсінгфорс. З 30 кастрычніка 1918 года прызначаны начальнікам марской базы Балтыйскага мора.
З 17 сакавіка 1919 года ў адстаўцы.
Цікавыя факты Пляменнік Вільгельма Сушона, Герман Сушон, быў забойцам Розы Люксембург.
Літаратура
Спасылкі Біяграфія Вільгельма Сушона на сайце «Хронаса»
Катэгорыя:Удзельнікі Першай сусветнай вайны (Германія) Катэгорыя:Адміралы Асманскай імперыі Катэгорыя:Удзельнікі Першай сусветнай вайны (Асманская імперыя)