Помнік Давыду Гарадзенскаму — помнік у Гродне Гродзенскай вобласці Беларусі. Прысвечаны вялікалітоўскаму палкаводцу і старосце гарадзенскаму Давыду Гарадзенскаму. Рзамешчаны побач з гродзенскімі замкамі на скрыжаванні вуліц Давыда Гарадзенскага і Замкавай.
Фундатарам помніка стаў заснавальнік мінскай фірмы «Хорс-Мотарс» родам з Краснасельскага Анатоль Анатольевіч Карабач. Таксама падтрымку аказвала Гродзенская праваслаўная епархія.
Аўтарам помніка стаў скульптар Сяргей Аганаў, чый праект быў прызнаны найлепшым сярод трынаццаціУ Горадню прывезьлі помнік Давыду Гарадзенскаму. На стварэнне помніка ў майстра сышло 3,5 месяца штодзённай працы. Гарадскія ўлады планавалі, што Давыда ўсталююць ля замкаў да Дня горада ў верасні 2017 года, але на той момант праца яшчэ не была гатоваяУ Гродне афіцыйна адкрылі помнік Давыду Гарадзенскаму ФОТЫ.
Помнік Давыду Гарадзенскаму урачыста адкрыты 1 чэрвеня 2018 года ў прысутнасці прадстаўнікоў гарадскіх уладаў і міністра культуры Беларусі Юрыя Бондара.
Апісанне Помнік складаецца з дзвюх частак: пастамента і самой скульптуры. Агульная вага разам з пастаментам складае каля 16 тон, вышыня складе 3,7 м. Скульптура выканана са светла-шэрага башкірскага граніту. Давыд Гарадзенскі адлюстраваны конна, развернуты целам і тварам у правы бок. У левай руцэ, прыціснуўшы да сэрца, князь трымае крыж Ефрасінні Полацкай, а ў правай — меч. Унізе — гарадзенскі замак часоў Вялікага Княства Літоўскага. На тыльным баку — шчыт і Каложская царква, побач з якой, паводле легенды, Давыд быў пахаваныУ Горадні паставілі помнік Давыду Гарадзенскаму. ФОТА.
На пастаменце надпіс: «Славутаму продку, сыну Св. Цімафея (Даўмонта) і Прп. Марфы, мужнаму абаронцу Айчыны са шчырай удзячнасцю ад нашчадкаў Гродзенскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы і мецэната Карабача Анатолія Анатольевіча».
Катэгорыя:Творы Сяргея Аганава Катэгорыя:2018 год у Гродне Катэгорыя:Помнікі Гродна Катэгорыя:Вуліца Давыда Гарадзенскага (Гродна) Катэгорыя:Замкавая вуліца (Гродна) Катэгорыя:Давыд Гарадзенскі