Аляксе́й Васі́левіч Лы́каў (, Кастрама, Расія — ) — савецкі і беларускі вучоны ў галіне цепла- і масапераносу. Акадэмік Акадэміі навук Беларусі (1956), доктар тэхнічных навук (1940), прафесар (1941). Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі РСФСР (1957).
Біяграфія Скончыў Яраслаўскі педагагічны інстытут (1930). З 1956 дырэктар Інстытута цепла- і масаабмену АН Беларусі, адначасова загадчык кафедры БДУ.
Навуковы ўклад Навуковыя працы па цепла- і масапераносе, цеплаправоднасці, тэарэтычных асновах будаўнічай цеплафізікі, тэорыі сушкі.
Атрымаў сістэму дыферэнцыяльных ураўненняў для апісання сумеснага пераносу цяпла і масы, выкарыстаў гіпербалічнае ўраўненне для апісання працэсу цеплаправоднасці руху вадкасці ў капілярах, развіў метады рашэння спалучаных задач цепла- і масаабмену.
Узнагароды і памяць Дзяржаўная (Сталінская) прэмія СССР 1951.
Імем Лыкава названы Інстытут цепла- і масаабмену Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Творы Теоретические основы строительной теплофизики. Мн., 1961. Теория тепло- и массопереноса. М.; Л., 1963 (разам з Ю. А. Міхайлавым). Теория сушки. 2 изд. М., 1968.
Літаратура
Спасылкі Аляксей Васілевіч Лыкаў у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі
Катэгорыя:Акадэмікі Акадэміі навук Беларускай ССР Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы навукі і тэхнікі РСФСР Катэгорыя:Лаўрэаты Сталінскай прэміі Катэгорыя:Фізікі СССР Катэгорыя:Фізікі Беларусі Катэгорыя:Фізікі Расіі Катэгорыя:Фізікі XX стагоддзя Катэгорыя:Дактары тэхнічных навук Катэгорыя:Выкладчыкі БДУ Катэгорыя:Супрацоўнікі Інстытута цепла- і масаабмену імя А. В. Лыкава НАНБ