«Дэкало́г» () — дзесяцісерыйны тэлецыкл, зняты ў 1988 годзе польскім кінарэжысёрам Кшыштафам Кеслёўскім. Тэлецыкл уяўляе сабой 10 тэлевізійных фільмаў, кожны з якіх прысвечаны адной з Дзесяці запаведзей.

Фільмы Дэкалог, адзін

«Дэкалог, адзін» () — першая частка тэлецыкла «Дэкалог», прэм’ера якой адбылася 10 снежня 1989 года. Першая частка цыкла адпавядае першай з Дзесяці запаведзяў: «Не май іншых багоў, апроч Мяне». У сцэнарыі гэта тэма раскрываецца самым непасрэдным чынам: падымаецца пытанне існавання Бога ўвогуле, а таксама праблема стварэння сучасным чалавекам фальшывых багоў. Стваральнікі фільма, наўмысна пазбягаючы традыцыйнай біблейскай інтэрпрэтацыі запаведзі, ролю такога бажка аддаюць камп’ютару. «Дэкалог I» расказвае гісторыю вучонага. Яго трагедыя вынікае з таго, што ён цалкам давярае магчымасцям сучаснай навукі, увасобленым у камп’ютары. З вялікай дакладнасцю і пры тым з вялікім запасам ён вылічвае трываласць лёду на замерзлым возеры, дзе яго ўлюбёны сын збіраецца апрабаваць свае новыя канькі. Да жалю, збег абставін прыводзіць да трагедыі. Насуперак разліку лёд не вытрымлівае вагі хлопчыка, і той тоне.

Дэкалог, два

«Дэкалог, два» () — другая частка тэлецыкла «Дэкалог», прэм’ера якой адбылася 11 мая 1990 года.

Дэкалог, тры

«Дэкалог, тры» () — трэцяя частка тэлецыкла «Дэкалог», прэм’ера якой адбылася 18 мая 1990 года.

Дэкалог, чатыры

«Дэкалог, чатыры» () — чацвёртая частка тэлецыкла «Дэкалог», прэм’ера якой адбылася 25 мая 1990 года.

Дэкалог, пяць

«Дэкалог, пяць» () — пятая частка тэлецыкла «Дэкалог», прэм’ера якой адбылася 1 чэрвеня 1990 года.

Дэкалог, шэсць

«Дэкалог, шэсць» () — шостая частка тэлецыкла «Дэкалог», прэм’ера якой адбылася 8 чэрвеня 1990 года.

Дэкалог, сем

«Дэкалог, сем» () — сёмая частка тэлецыкла «Дэкалог», прэм’ера якой адбылася 15 чэрвеня 1990 года.

Дэкалог, восем

«Дэкалог, восем» () — восьмая частка тэлецыкла «Дэкалог», прэм’ера якой адбылася 22 чэрвеня 1990 года.

Дэкалог, дзевяць

«Дэкалог, дзевяць» () — дзявятая частка тэлецыкла «Дэкалог», прэм’ера якой адбылася 29 чэрвеня 1990 года.

Дэкалог, дзесяць

«Дэкалог, дзесяць» () — дзясятая частка тэлецыкла «Дэкалог», прэм’ера якой адбылася 24 чэрвеня 1989 года.

Вытворчасць Калі ў 1988 годзе Кеслёўскі атрымаў дабро ад польскага тэлебачання на стварэнне серыяла, тэлеканал, як і ўся польская эканоміка, знаходзіліся ў фінансавым крызісе. Пасля завяршэння васьмі серый аказалася, што на апошнія дзве фінансавання не хапае. Тады Кшыштаф Занусі, адказны за пастаноўку «Дэкалога», пачаў шукаць дадатковае фінансаванне ў еўрапейскіх тэлесетках. Аднак, мала хто быў гатовы далучыцца да праекта, у тым ліку італьянскае каталіцкае тэлебачанне не бачыла ніякіх перспектыў, а нямецкія прадзюсары, паглядзеўшы першы фільм, прама заявілі: «Ні ў якім разе! Гэта такая бессаромная трата часу. Мы не можам размаўляць з нашай аўдыторыяй такой мовай». Нягледзячы на гэтыя рэакцыі, Занусі ўдалося знайсці фінансавую падтрымку, і праз дзясятак месяцаў той самы крытыкаваны і незразуметы «Дэкалог» стаў адной з найважнейшых мастацкіх падзей свайго часу.

Саўндтрэк

Крытыка Некаторыя кіназнаўцы падкрэслівалі, што багаты вопыт Кеслёўскага-дакументаліста стаў рашаючым для яго, як рэжысёра мастацкага фільма, і асабліва выразна гэта бачна ў «Дэкалогу».

Узнагароды Паводле рэсурса «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 10 намінацыямі на значныя кінапрэміі і ўзнагароджаны 9 з іх:

Кінафестываль / КінапрэміяПрэмія / КатэгорыяНамінант(ы)ВынікКрыніцыВенецыянскі кінафестываль04-15.09.1989Прыз ФІПРЭСІ (конкурсная праграма)«Дэкалог»Прэмія «Дзеці і кіно»«Дэкалог»Сярэбраная стужка«Дэкалог»Бодыль«Дэкалог»Прэмія 1991Найлепшы замежны фільм«Дэкалог»Прэмія 1997Найлепшы фільм на замежнай мове«Дэкалог»

Спісы У 1995 годзе «Дэкалог» быў уключаны ў «Ватыканскі спіс фільмаў»The Vatican Film List. У 2000 годзе вядомы амерыканскі кінакрытык Роджэр Эберт дадаў тэлецыкл у свой спіс «Выдатных фільмаў». У 2005 годзе тэлецыкл быў уключаны ў спіс «» і адзначаны як найлепшы фільм свайго дзесяцігоддзяAll-Time 100 Best Movies.

Аналіз Няма адзінага меркавання пра адпаведнасць фільмаў пэўным запаведзям. Некаторыя аглядальнікі знаходзяць прамую сувязь з парадкам запаведзяў у каталіцкай традыцыі. Іншыя знаходзяць частковую сувязь: «Некаторыя эпізоды непасрэдна тычацца адпаведных запаведзяў, іншыя — ускосна, а некаторыя патрабуюць інтэрпрэтацыйнай акрабатыкі, каб выявіць сувязь». Амерыканскі кінакрытык Роджэр Эберт адзначае: «Прамой сувязі няма; некаторыя фільмы закранаюць больш чым адну запаведзь, а іншыя ўключаюць усю этычную сістэму, прапанаваную запаведзямі. Гэта не спрошчаныя ілюстрацыі правілаў, а гісторыі, якія ўцягваюць рэальных людзей у складанасці рэальных праблем».

У кнізе «The Films of Krzysztof Kieślowski:The Liminal Image» прыводзіцца наступнае суаднясенне фільмаў і запаведзяў. Дзесяць запаведзяў (паводле рымска-каталіцкай традыцыі)ІдэалТэмы, якія падымае Кеслёўскі1. Не май іншых багоў, апроч МянеСвятасць Бога і праслаўленняІдалапаклонства ў адносінах да навукі2. Не ўжывай імя Пана Бога твайго дарэмнаСвятасць маўленняІмя, як прынцып вызначэння асобы, і маральны выбар; значнасць чыйгосьці слова ў жыцці чалавека3. Памятай дзень святы святкавацьСвятасць часуАбазначэнні часу (святы, дзень/ноч і інш.) і іх сэнсавае напаўненне4. Шануй бацьку свайго і маці сваюСвятасць аўтарытэтуСямейныя і сацыяльныя адносіны, як рэгулятары асобы5. Не забівайСвятасць жыццяЗабойства і пакаранне6. Не чужаложСвятасць каханняСутнасць і адносіны кахання і жарсці7. Не крадзіСвятасць валоданняВалоданне як чалавечая патрэбнасць і спакуса8. Не сведчы фальшыва супраць бліжняга твайгоСвятасць праўдыЦяжкасці праўды ва ўмовах безвыходнага зла9. Не пажадай жонкі бліжняга твайгоСвятасць задаволенасціСекс, рэўнасць і вернасць 10. Не пажадай нічога, што належыць бліжняму тваймуСвятасць задаволенасціСквапнасць і ўзаемаадносіны

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Фільмы-драмы 1989 года Катэгорыя:Фільмы Польшчы 1989 года Катэгорыя:Фільмы-драмы Польшчы Катэгорыя:Тэлевізійныя фільмы Польшчы Катэгорыя:Фільмы на польскай мове Катэгорыя:Фільмы, знятыя ў Польшчы Катэгорыя:Фільмы пра Варшаву Катэгорыя:Фільмы пра хрысціянства Катэгорыя:Фільмы Кшыштафа Кеслёўскага Катэгорыя:Фільмы па сцэнарыях Кшыштафа Кеслёўскага Катэгорыя:Фільмы па сцэнарыях Кшыштафа Пясевіча Катэгорыя:Фільмы, музыку да якіх напісаў Збігнеў Прайснер Катэгорыя:Выдатныя фільмы (Роджэр Эберт) Катэгорыя:Ватыканскі спіс фільмаў