Тобіяс Арльт (; ) — нямецкі саначнік, які выступае ў двойцы з Тобіясам Вендлем. Шасцікратны алімпійскі чэмпіён, дзесяціразовы чэмпіён свету і шасціразовы чэмпіён Еўропы.

З’яўляецца ўладальнікам сярэбранага медаля чэмпіянату свету 2008 года ў Обергофе, дзе заняў другое месца па выніках парных мужчынскіх заездаў. На чэмпіянаце Еўропы 2010 года ў Сегулдзе Арльт выйграў срэбра і бронзу, першая ўзнагарода дасталася яму за змаганні паміж двойкамі, а другая за ўдзел у змяшанай камандзе. На сусветным першынстве 2013 года ў канадскім Уістлеры выйграў адразу два залатыя медалі, у мужчынскім парным разрадзе і ў змяшанай эстафеце.

Двухразовы залаты прызёр (двухмесныя сані ў пары з Тобіясам Вендлем) Алімпійскіх гульняў у Сочы 2014 у мужчынскім парным разрадзе і ў эстафеце.

Зноскі

Катэгорыя:Саначнікі Германіі Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па санным спорце Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад Германіі Катэгорыя:Чэмпіёны зімовых Алімпійскіх гульняў 2014 года Катэгорыя:Чэмпіёны зімовых Алімпійскіх гульняў 2018 года Катэгорыя:Саначнікі на зімовых Алімпійскіх гульнях 2014 года Катэгорыя:Саначнікі на зімовых Алімпійскіх гульнях 2018 года