Жодзінская ГЭС — малая гідраэлектрастанцыя на рацэ Пліса ў Жодзіне. Уведзена ў эксплуатацыю ў канцы мая 2009 годаЗапуск Жодинской ГЭС.
Характарыстыка Пабудавана на існуючым вадаскідзе, выкарыстоўвае сіфонны падвод вадыЖодинская ГЭС. Вада на турбіну падаецца з вадасховішча на рацэ Пліса з дапамогай сіфоннага трубаправода, размешчанага пад мастом. Побач з мастом размешчаны будынак электрастанцыі, які мае сталёвую канструкцыю, што дазволіла скараціць выдаткі на ўстаноўку турбіны і будаўніцтва ГЭС.
Вызначаная магутнасць — 30 кВтМал золотник…. На міні-ГЭС усталявана адна турбіна паў-Каплан сіфоннага тыпу з вертыкальным валам польскай вытворчасці з выпрацоўкай электрычнасці 178 тыс. кВт*гадзін штогод. Кошт абсталявання — 278 млн. бел. руб., агульны кошт праекту — 985 млн бел. руб.В Минской области завершено строительство Жодинской малой ГЭС.
Крыніцы
Катэгорыя:Гідраэлектрастанцыі Беларусі Катэгорыя:Электрастанцыі паводле алфавіта Катэгорыя:Электрастанцыі Мінскай вобласці Катэгорыя:Прадпрыемствы Жодзіна Катэгорыя:Пліса (прыток Бярэзіны) Катэгорыя:2009 год у Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 2009 годзе