Бары́сава (, ) — вёска ў Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Кіселявецкага сельсавета. Знаходзіцца за 4 км на паўднёвы ўсход ад горада і чыгуначнай станцыі Кобрын, 47 км ад Брэста. На скрыжаванні аўтадарог Мінск-Брэст і Кобрын- Дзівін. 187 гаспадарак, 492 жыхары (2005).

Гісторыя 1563: сяло Барысавічы, дзе жылі зямяне БарысаўцыАкты Виленской археографической комиссии. Вильно, 1876. Т. 15. С. 25.. 1890: вёска Блоцкай (Балоцкай) воласці Кобрынскага павета Гродзенскай губерні, у ёй налічвалася 238 дзесяцін зямлі. Побач знаходзіліся аднайменныя: пасёлак — 245 дзесясін зямлі (разам з в. Замосце і пас. Кісялёўцы) і маёнтак, уладанне Восіпа Віткоўскага, 156 дзесяцін зямлі. 1897: 32 двары, 241 жыхар, меліся хлебазапасны магазін, ветраны млын, піцейная ўстанова. Маёнтак налічваў 15 жыхароў. 1905: вёска (351 жыхар) і маёнтак (6 жыхароў). 1911: вёска налічвала 318 жыхароў. 1921: у складзе міжваеннай Польшчы, у Блоцкай (Балоцкай) гміне Кобрынскага павета Палескага ваяводства, 19 двароў, 150 жыхароў, працавала школа; фальварак — 1 двор, 12 жыхароў. 1939: у складзе Беларускай ССР 15 студзеня 1940: у Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці 12 кастрычніка 1940 — 16 ліпеня 1954: у Хідрынскім сельсавеце 1940: 50 двароў, 301 жыхар, дзейнічаў цагельны завод (6 рабочых, 200 тыс. цаглін за сезон) 1941—1945: у Вялікую Айчынную вайну Барысава акупавана нямецкімі войскамі з чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года 1999: 179 гаспадарак, 460 жыхароў, у складзе калгаса «Новы шлях» (з 2004 СВК «Магдалінскі»; цэнтр — в. Магдалін). Працуе пачатковая школа.

Крыніцы

Спасылкі

Барысава на карце Кісялевіцкага сельсавета

Катэгорыя:Кіселявецкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Кобрынскага раёна