Мана́рхія — 1) форма кіравання, пры якой вярхоўная дзяржаўная ўлада належыць адной асобе — манарху (каралю, цару, імператару, герцагу, эрцгерцагу, султану, эміру і г. д.) і звычайна перадаецца па спадчыне.

Манархія — 2) форма дзяржаўнага кіравання, у якой крыніца ўлады — Бог (самадзяржаўе) або сам носьбіт дзяржаўнай улады (самаўладства), а асновай улады служаць яе маральны аўтарытэт у грамадстве і традыцыя, у сілу гэтага ўлада спадчынная. Таксама манархія — адна з найстаражытнейшых форм кіравання.

Віды манархій Абсалютная манархія — манархія, якая прадугледжвае амаль неабмежаваную ўладу манарха. Пры абсалютнай манархіі ўрад або іншыя органы ўлады адказныя толькі перад манархам як кіраўніком дзяржавы, а парламент у шэрагу выпадкаў наогул адсутнічае або з’яўляецца толькі дарадчым органам пры манарху (цару, каралю і інш.). Канстытуцыйная манархія — манархія, пры якой улада манарха абмежаваная канстытуцыяй. Пры канстытуцыйнай манархіі рэальная заканадаўчая ўлада належыць парламенту, а выканаўчая — ураду. Канстытуцыйная манархія існуе ў дзвюх формах: дуалістычная манархія і парламентарная манархія. Дуалістычная манархія ( — дваісты) — канстытуцыйная манархія, у якой улада манарха абмежаваная канстытуцыяй, але манарх фармальна і фактычна захоўвае шырокую ўладу. Парламентарная манархія — канстытуцыйная манархія, у якой манарх выконвае свае функцыі чыста намінальна. Пры парламентарнай манархіі ўрад адказны перад парламентам, якому належыць фармальнае вяршэнства сярод іншых органаў дзяржавы. Тэакратычная манархія — манархія, пры якой палітычная ўлада належыць кіраўніку царквы або рэлігійнаму лідару.

Манархічныя дзяржавы сучаснасці

У спісах прадстаўлены манархіі на 1 студзеня 2023 года. Асобным спісам прадстаўлены дамініёны — былыя англійскія калоніі, у якіх кіраўніком дзяржавы з’яўляецца кароль (каралева) Вялікабрытаніі.

Еўропа  — са-князі Эманюэль Макрон (з 2017) і Жаан Энрык Вівес-і-Сісілья (c 2003)  — кароль Філіп I (з 2013)  — Папа Рымскі Францыск I (з 2013)  — кароль Карл III (з 2022)  — герцаг Карл III (з 2022)  — герцаг Карл III (з 2022)  — лорд Карл III (з 2022)  — кароль Фрэдэрык X (з 2024)  — кароль Філіп VI (з 2014)  — князь Ханс-Адам II (з 1989)  — вялікі герцаг Анры (з 2000)  — князь і вялікі магістр фра Мэцью Фестынг (з 2008)  — князь Альберт II (з 2005)  — кароль Вілем-Аляксандр (з 2013)  — кароль Харальд V (з 1991)  — кароль Карл XVI Густаў (з 1973)

Азія  — кароль Хамад ібн Іса аль-Халіфа (з 2002, эмір у 1999—2002)  — султан Хасанал Балкіях (з 1967)  — кароль Джыгмэ Кхесар Намг’ял Вангчук (з 2006)  — кароль Абдала II (з 1999)  — кароль Нарадом Сіямоні (з 2004)  — эмір Тамім бін Хамад аль-Тані (з 2013)  — эмір Наваф аль-Ахмед аль-Джабер ас-Сабах (з 2020)  — Янг дзі-Пертуан Агонг (вярхоўны кіраўнік) Аль-Султан Абдулла II (з 2019) Джахор — султан Ібрагім Ісмаіл (з 2010) Кедах — султан Салехудзін ібн Аль-Мархум (з 2017) Келантан — султан Мухамад V (з 2010) Негры-Сембілан — Янг дзі-Пертуан Бесар Танку Мухрыз (з 2008) Паханг — султан Абдула ІІ (з 2019) Перак — султан Назрын Муізудзін Шах (з 2014) Перліс — раджа Сіед Сіраджудзін (з 2000) Селангор — султан Шарафудзін Ідрыс Шах (з 2001) Трэнгану — султан Мізан Зайнал Абідзін (з 1998)  — прэзідэнт Мухамад ібн Заід Аль Нахайян (з 2022) Абу-Дабі — эмір Мухамад ібн Заід Аль Нахайян (з 2022) Аджман — эмір Хумайд бін Рашыд Аль Нуаймі (з 1981) Дубай — эмір Махамад бін Рашыд Аль Мактум (з 2006) Рас-эль-Хайма — эмір Сауд бін Сакр Аль Касімі (з 2010) Ум-эль-Кайвайн — эмір Сауд бін Рашыд Аль Муала (з 2009) Эль-Фуджайра — эмір Хамад бін Мухамед Аль Шаркі (з 1974) Шарджа — эмір Султан III бін Мухамед Аль Касімі (1972-17.06.1987) (з 23.06.1987)  — султан Хайтэм бен Тарык Аль Саід (з 2020)  — кароль Салман ібн Абдэль Азіз ас-Сауд (з 2015)  — кароль Маха Вачыралангкорн (з 2016)  — імператар Нарухіта (з 2019)

Афрыка  — кароль Летсіе III (з 1996, першы раз у 1990—1995)  — кароль Мухамед VI (з 1999)  — кароль Мсваці III (з 1986)

Акіянія  — кароль Тупоу VI (з 2012)

Садружнасць нацый Пост кіраўніка Садружнасці не з’яўляецца тытулам і не перадаецца па спадчыне. Пры змене манарха на брытанскім троне старшыням урадаў краін-членаў Садружнасці трэба прыняць фармальнае рашэнне аб прызначэнні новага кіраўніка арганізацыі.

Каралеўствы Садружнасці У каралеўствах Садружнасці (раней называліся дамініёнамі) кіраўніком дзяржавы з’яўляецца манарх Вялікабрытаніі, прадстаўлены генерал-губернатарам.

Амерыка

Акіянія

Таксама манарх Вялікабрытаніі з’яўляецца вярхоўным правадыром , аднак пры гэтым не з’яўляецца кіраўніком дзяржавы.

Спадарожныя паняцці Дзяржава Манарх

Спасылкі

Катэгорыя:Вікіпедыя:Істотныя артыкулы