Дом купца Кітаева — будынак у гістарычным цэнтры Магілёва, размешчаны па Ленінскай вуліцы, 15. Будынак — прыклад жылога дома галерэйнага тыпу. Гісторыя
Пабудаваны ў 2-й палове 19 ст. з цэглы як жылы дом архірэйскага двара.
Да пачатку 1850-х гадоў, паводле архіўных чарцяжоў губернскага архітэктара Пятрова, склалася новая забудова комплексу Магілёўскай духоўнай семінарыі. Для семінарыі быў набыты дом купца Кітаева. У высокім цокальным паверсе дома размяшчаўся семінарскі архіў; з боку дваровага фасада знаходзіцца галерэя — уваход у пакоі другога паверху, дзе былі кватэра аканома і кладоўка.
Архітэктура
Прамавугольны ў плане кампактны двухпавярховы будынак. Паверхі вылучаны прафіляваным карнізным паяском, сцены члянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі, на другім паверсе — з ліштвамі і сандрыкамі. У тарцовай частцы аконныя праёмы лучковыя. З боку дваровага фасада знаходзіцца галерэя — уваход у пакоі другога паверха. Планіроўка анфіладная, часткова зменена.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Магілёва Катэгорыя:Ленінская вуліца (Магілёў) Катэгорыя:Стары горад (Магілёў) Катэгорыя:XIX стагоддзе ў Магілёве Катэгорыя:Жылыя будынкі Беларусі