Сле́пчанка — рака ў Беларусі, у Аршанскім і Дубровенскім раёнах Віцебскай вобласці, левы прыток ракі Задубровенка (Дубровенка) басейна Дняпра.
Даўжыня ракі 7,2 км, з іх 5 км у Дубровенскім раёнеАгульная характарыстыка рачной сеткі Віцебскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» . Пачынаецца за 2 км на захад ад вёскі Махначы, вусце за 1 км на поўдзень ад горада Дуброўна. Рэчышча ад вытоку да сажалкі каля вёскі Махначы (2,1 км) і паміж вёскай Махначы і аграгарадком Станіславова (2 км) каналізаванае. Ніжэй вёскі Махначы на рацэ створана сажалка (плошча 0,13 км²).
Крыніцы
Літаратура
Ліст карты N-36-50. Выданне 1986 года. Стан мясцовасці на 1981 год.
Катэгорыя:Басейн Дняпра Катэгорыя:Рэкі Аршанскага раёна Катэгорыя:Рэкі Дубровенскага раёна