Тачні́ца — рака ў Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці, левы прыток ракі Левая Лясная (басейн Заходняга Буга). Даўжыня 5,8 кмАгульная характарыстыка рачной сеткі Брэсцкай вобласці / Даведнік «Водныя аб'екты Рэспублікі Беларусь» . Пачынаецца на ўскраіне асушанага Чапялёўскага балота, за 0,5 км на поўнач ад вёскі Купічы, каля моста на аўтадарозе Купічы — Чапялі. Вусце на ўсход ад гарадскога пасёлка Шарашова. Рэчышча каналізаванае. Асноўны прыток — рака Папярэчная (злева).

Літаратура

Катэгорыя:Басейн Буга Катэгорыя:Рэкі Пружанскага раёна