Быкаўка — ручай у Гомельскім раёне Гомельскай вобласці, правы прыток ракі Нямыльня (прыток Сажа, басейн Дняпра).

Даўжыня 14 кмАгульная характарыстыка рачной сеткі Гомельскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» . Плошча вадазбору 38 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,4 м/км. Пачынаецца за 0,7 км на поўнач ад Залессе, вусце за 1,2 км на поўдзень ад вёскі Краўцоўка. Большая частка рэчышча каналізаваная. За 2 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Маркавічы плаціна і сажалка.

Літаратура — С. 365.

Ліст карты N-36-135. Выданне 1989 г. Стан мясцовасці на 1985 г.

Спасылкі Общая характеристика речной сети Гомельской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Рэкі Гомельскага раёна Катэгорыя:Басейн Сажа