SK Hynix Inc. (, ) — паўднёвакарэйская кампанія, якая спецыялізуецца на вытворчасці паўправадніковай памяці тыпу DRAM і NAND. Hynix з’яўляецца другім у свеце вытворцам мікрасхем (пасля Samsung Electronics) і ўваходзіць у пяцёрку вядучых вытворцаў аператыўнай памяці.

Кампанія была заснаваная ў 1983 годзе пад назвай Hyundai Electronic Industrial Co., Ltd. (больш вядомая назва — Hyundai Electronics). Вытворчыя пляцоўкі знаходзяцца ў Паўднёвай Карэі, ЗША, Кітаі і Тайвані. У 2012 годзе галоўным акцыянерам кампаніі становіцца SK Telecom і Hynix аб’ядноўваецца з SK Group, другім найбуйнейшым чэболем ў Паўднёвай Карэі.

Акцыі кампаніі гандлююцца на Карэйскай фондавай біржы, глабальныя дэпазітарныя акцыі каціруюцца на Люксембургскай фондавай біржы.

Памяць вытворчасці Hynix выкарыстоўваецца кампаніяй Apple на некаторых камп’ютарах iMac, MacBook і MacBook Pro. Мікрапрацэсар Apple A9, які пастаўляецца разам з модулем RAM, лічыцца «тым жа, што і мабільны DRAM LPDDR4 памерам 2 Гб у iPhone 6s». Памяць Hynix выкарыстоўваецца ў планшэтах Nexus 7 (2012) і Nexus 7 (2013), распрацаваных Google у супрацоўніцтве з Asus, ОЕМ-пастаўшчыком для сервераў IBM System x, у настольных камп’ютарах, ноўтбуках і ASUS Eee PC. Кампаніі Dell, HP Inc. і Hewlett Packard Enterprise (апошнія дзве ўтварыліся ў выніку падзелу Hewlett-Packard) выкарыстоўвалі памяць Hynix ў якасці ОЕМ-абсталявання. Памяць Hynix таксама выкарыстоўваецца ў DVD-прайгравальніках, сотавых тэлефонах, рэсіверах лічбавага тэлебачання, сеткавым абсталяванні і цвёрдых дысках.

Гісторыя

1949 кампанія зарэгістраваная ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Карэя. 1983 заснаванне кампаніі пад назвай Hyundai Electronics Industries Co., Ltd. (Назва Hynix паходзіць ад Hyundai Electronics). 1985 пачатак серыйнай вытворчасці 256K DRAM. 1986 паўсюдны продаж Blue Chip PC вытворчасці Hyundai ў дыскаунтэраў і крамах цацак у ЗША. Blue Chip PC - адзін з ранніх ПК, што былі прызначаныя для спажыўцоў, а не для бізнесу. 1993 набыццё кампаніі Maxtor (буйны амерыканскі вытворца цвёрдых дыскаў). 1996 першаснае размяшчэнне акцый на Карэйскай фондавай біржы. 1999 зліццё з кампаніяй LG Semiconductor Co., Ltd. 2000 аддзяленне кампаній Hyundai Image Quest, Hyundai Autonet, Hyundai Calibration & Certification Technologies. 2001 кампанія перайменаваная на Hynix Semiconductor Inc .; аддзяліліся кампаніі Hyundai Syscomm, Hyundai CuriTel, Hyundai Networks; завяршанае аддзяленне ад Hyundai Group. 2002 продаж HYDIS, падраздзялення TFT-LCD. 2006 зарэгістраваны самы высокі гадавы даход з моманту заснавання; створаная глабальная вытворчая сетка і адкрытая Hynix-ST Semiconductor Inc., даччыная кампанія Hynix ў Кітаі. 2007 Jong-Kap Kim прызначаны старшынёй і генеральным дырэктарам кампаніі. 2009 кампанія выстаўленая на продаж пасля невыканання абавязацельстваў па крэдыце з наступнай перадачай часткі ўласнасці ў кошт пагашэння пазыкі. 2010 штраф у памеры 51,47 мільёнаў еўра за коштавую змову з васьмю іншымі вытворцамі чыпаў памяці. У студзені 2010г Hynix Semiconductor Inc. выстаўляецца на продаж на аўкцыёне (ацэненая прыкладна ў 3 мільярды даляраў ЗША). 31 жніўня 2010 г. Кампанія HP абвясціла аб супрацоўніцтве з Hynix з мэтай серыйнай вытворчасці мэмрыстараў (вытворчасць была запланаваная на 2013 год). 2012 SK Group, трэці па велічыні кангламерат у Рэспубліцы Карэя, набывае 21, 05% акцый Hynix. SK hynix набывае кампанію Link_A_Media Devicesв ЗША, а таксама кампанію Ideaflash S.r.l. у Італіі. 2013 у выніку буйнога пажару на двюх фабрыках у Кітаі вытворчасць на гэтых фабрыках была часова прыпыненая. SK hynix набывае падраздзяленне кампаніі Innostor Technology ў Тайвані. 2014 SK hynix набывае падраздзяленне распрацоўкі ўбудаванага праграмнага забеспячэння кампаніі Softeq Development у Мінску і падраздзяленне кампаніі Violin Memory ў ЗША.

Прадукты Кампанія SK hynix вырабляе розныя віды паўправадніковай памяці, такія як:

Аператыўная памяць тыпу DRAM для вылічальных прылад, бытавой электронікі, сеткавых прылад ды графічных паскаральнікаў Энерганезалежная памяць NAND flash Памяць на базе NAND flash для мабільных прылад Цвёрдацельныя назапашвальнікі (SSD) на аснове NAND flash Фотаматрыцы КМАП

Катэгорыя:Кампаніі Паўднёвай Карэі