Ламіна́рнае цячэ́нне (ад — пласцінка) — упарадкаванае цячэнне вадкасці (або газу), пры якім яе рух адбываецца слаямі, паралельнымі напрамку цячэння.
Назіраецца ў вязкіх вадкасцях, пры малых скарасцях цячэння, пры абцяканні цел малых памераў. З павелічэннем скорасці ў пэўны момант пераходзіць у неўпарадкаванае турбулентнае цячэнне.
Тэарэтычна ламінарныя цячэнні вывучаюцца з дапамогай ураўненняў Наўе—Стокса. Вязкае ламінарнае цячэнне вадкасці ў трубе вызначаецца законам Пуазёйля.
Літаратура С. 116.
Спасылкі
Катэгорыя:Аэрадынаміка Катэгорыя:Гідрадынаміка Катэгорыя:Гідрааэрамеханіка Катэгорыя:З’явы пераносу