Апостальская лыжка — гэта лыжка (звычайна сярэбраная або , а часам і з іншых металаў, такіх як ) з выявай апостала ці іншага святога на канцы дзяржальніцы, кожны з якіх нясе свой адметны знак. Апостальскія лыжкі былі асабліва папулярныя ў перыяд перад Рэфармацыяй, калі вера ў святых патронаў была яшчэ моцная. Яны сімвалізуюць Тайную вячэру Хрыста ў асяроддзі апосталаў. Апостальскія лыжкі былі асабліва папулярныя ў Англіі, але былі таксама знойдзены ў вялікай колькасці ў Германіі.
Паходжанне
Такія наборы з’явіліся ў пачатку пятнаццатага стагоддзя ў Еўропе ў якасці лыжак, што выкарыстоўваюцца за сталом (часта ў наборы іх было трынаццаць, дзе трынаццатая лыжка, якая паказвала Ісуса, звычайна згадвалася як лыжка 'Збавіцель' або 'Майстар'). У Брытанскім музеі ў Лондане ёсць набор з Англіі, датаваны 1536-7, які на трынаццатай лыжцы нясе фігуру Панны Марыі . У шаснаццатым стагоддзі яны сталі папулярныя ў якасці падарунка на хрысціны , але гэта традыцыя прыпынілася ў 1660-я гады. У некаторых супольнасцях гэтая традыцыя працягвалася як мінімум да сярэдзіны дваццатага стагоддзя.
Набораў з дванаццаці апостальскіх лыжак засталося нямнога, а поўныя камплекты з трынаццаці лыжак, у якіх маецца вялікая лыжка з фігурай Ісуса, сустракаюцца яшчэ радзей.
Атрыбуты
Ідэнтыфікацыя апосталаў можа быць зроблена з дапамогай вядомых , згаданых у наступным спісе:
1 Майстар: крыж і 2 Святы Пётр: меч або ключ, часам рыба 3 Святы Андрэй: крыж 4 Святы Якаў Зевядзееў: посах пілігрыма 5 Святы Ян: чаша смутку 6 Святы Філіп: посах 7 Святы Варфаламей: нож 8 Святы Фама: 9 Святы Матфей: сякера або алебарда 10 Якаў Алфееў: сукнавальная палка 11 Святы Фадзей: цяслярскі 12 Сымон Кананіт: доўгая піла 13 Іуда Іскарыёт: мяшок грошай
Згадкі ў літаратуры
Упершыню згаданы як спадчына ў завяшчанні нейкай Эмі Брэнт, якая ў 1516 годзе завяшчала «13 срэбраных лыжак з Хрыстом і 12 апосталамі» (). Яны з’яўляліся ў творах такіх драматургаў, як, , , і . Шэкспір згадвае іх у «», акт 5, сцэна 3, дзе Кранмер адмаўляецца быць апекуном для дзіцяці Элізабэт з-за адсутнасці грошай. Кароль Генрых жартуе з ім: «Прыйдзі, Прыйдзі, мілорд, лыжкі абыйдуцца танна» ().
Крыніцы
Літаратура
Cripps, W.J. Old English Plate, 9th ed., 1906. Hone, William. The Everyday Book and Table Book, 1831. Rupert, C.G. Apostle Spoons. Oxford, 1929.
Спасылкі Some Steps in the Evolution of the Apostle Spoon H. D. Ellis The Burlington Magazine for Connoisseurs, Vol. 23, No. 125 (Aug., 1913), pp. 283—285+287 Apostle spoons — includes photographs
Катэгорыя:Хрысціянскія сімвалы Катэгорыя:Лыжкі