Юліус Сёке (; нар. , Гнушця, Славакія) — славацкі футбаліст, паўабаронца кіпрскага клуба «Арыс» з Лімасола.
Клубная кар’ера Дарослую кар’еру пачаў у 2012 годзе ў клубе другога славацкага дывізіёна «Шпорт». У 2014—2015 гадах гуляў у арэндзе ў клубах славацкай Суперлігі «Ружамберак» і «ВіОн». У ліпені 2015 года вярнуўся ў «Шпорт», а ў пачатку 2016 года перайшоў у казахстанскі клуб «Шахцёр» з Караганды, куды яго запрасіў галоўны трэнер Ёзеф Вукушыч, які працаваў з паўабаронцам у «Ружамбераку». Пасля паспяховага для іграка сезона 2016 кантракт быў падоўжаны яшчэ на год. У канцы 2017 года па заканчэнні кантракта пакінуў карагандзінскі клуб.
У студзені 2018 года падпісаў двухгадовы кантракт з беларускім клубам «Шахцёр» з Салігорска"Шахтер" подтвердил подписание контракта со словацким хавбеком Юлиусом Сёке. У салігорскай камандзе стаў трывалым іграком стартавага складу. У кастрычніку 2019 года падоўжыў кантракт з салігорцамі да 2021 годаСзоке продлил контракт с "Шахтером". У 2020 і 2021 гадах дапамог «Шахцёру» стаць чэмпіёнам краіны.
У лістападзе 2021 года было абвешчана, што Сёке пакідае «Шахцёр» і ў наступным годзе далучыцца да ізраільскага клуба «Хапаэль Ірані» з Кір’ят-ШманыСзоке продолжит карьеру в команде, занимающей сейчас последнее место в чемпионате Израиля.
У ліпені 2022 года стаў іграком кіпрскага «Арыса». Па выніках сезона 2022/23 дапамог клубу ўпершыню ў гісторыі стаць чэмпіёнам Кіпра. У ліпені 2023 года падоўжыў кантракт з «Арысам» да 2026 года.
Міжнародная кар’ера Выступаў за юніёрскую і моладзевую зборныя Славакіі.
Дасягненні Чэмпіён Беларусі (2): 2020, 2021 Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 2018 Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2019 Уладальнік Кубка Беларусі: 2019 Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2021 У спісе 22 найлепшых ігракоў чэмпіянату Беларусі (2): 2018, 2021 Чэмпіён Кіпра: 2023 Уладальнік Суперкубка Кіпра: 2023
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Славакіі Катэгорыя:Ігракі ФК Жэлезярнэ Подбразава Катэгорыя:Ігракі ФК Ружамберак Катэгорыя:Ігракі ФК ВіОн Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Караганда Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Салігорск Катэгорыя:Ігракі ФК Хапаэль Ірані Кір’ят-Шмана Катэгорыя:Ігракі ФК Арыс Лімасол